Вы здесь

Андрэйчанка: Арменія з'яўляецца для нас надзейным партнёрам


Уладзімір Андрэйчанка запрасіў Арменію да ўдзелу ў канферэнцыі Групы падтрымкі Шоўкавага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Канферэнцыя Групы падтрымкі Шоўкавага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ, прыняць удзел у якой запрасілі армянскі бок, пройдзе ў маі ў Мінску. Больш за тыдзень таму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Армен Гевандзян уручаў даверчы ліст Прэзідэнту Беларусі, а ўжо ўчора дыпламата віталі ў Палаце прадстаўнікоў. Такая актыўнасць і запал да працы не толькі паказчык узаемадзеяння краін, але і знак асаблівых сувязяў дзвюх парламентаў.


— Арменія з'яўляецца для нас надзейным партнёрам. У нас шматпланавае развіццё і супрацоўніцтва ў разнастайных кірунках — гандлёва-эканамічным і культурным, міжпарламенцкім. І канешне, мы зацікаўлены ў тым, каб гэта супрацоўніцтва ўзмацняць, развіваць. Сур'ёзную ролю ў гэтым адводзім нашаму парламенцкаму складніку, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Дзеля гэтага створана міжпарламенцкая камісія, якая мае асобы статус. Усяго дзейнічаюць толькі дзве такія камісіі (яшчэ адна з Украінай), астатнія маюць узровень рабочых груп.

— У нашых адносінах ёсць вялікі незадзейнічаны патэнцыял. І сваю задачу ў якасці пасла бачу ў тым, каб садзейнічаць раскрыццю гэтага патэнцыялу і дапамагаць нашым органам выканаўчай улады, закандаўчай улады, — адзначыў пасол Армен Гевандзян.

Асаблівы акцэнт, па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, трэба зрабіць на рэгіянальнае ўзаемадзеянне, пабрацімскія сувязі (зараз разглядаецца пагадненне аб пабрацімстве паміж Мінскам і Ерэванам), кааперацыю.

— Мы гатовы прыняць удзел у абнаўленні парку пасажырскай тэхнікі ў вашай краіне. Гатовы ўдзельнічаць у вашай праграме абнаўлення ліфтавай гаспадаркі, — заверыў партнёраў спікер Палаты прадстаўнікоў.

Дамоўленасці аб стварэнні сумеснай вытворчасці чакаюць ад будучага візіту прадстаўнікоў завода «Магілёўліфтмаш» у Арменію.

Супрацоўніцтва рэалізуецца не толькі на двухбаковым узроўні. Плён дае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый — ЕАЭС і АДКБ. Па словах Армена Гевандзяна, прасоўванне інтэграцыі — важны кірунак супрацоўніцтва. Рухацца трэба ў рамках пастулатаў дагавораў, якія дапамогуць забяспечыць усю гаму ўзаемадзеяння і стварыць спрыяльныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў саюза.

Марыя ДАДАЛКА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.