Вы здесь

МЗС Беларусі: ДРСМД «магчыма і трэба» захаваць


Выхад з Дамовы можа прывесці да развалу сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне бяспекі, раззбраення і кантролю над узбраеннямі.


З такой заявай у панядзелак выступіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

«На нашу думку, сітуацыя, якая складваецца сёння вакол ДРСМД, таіць у сабе эскалацыю канфліктнага патэнцыялу і новы віток гонкі ўзбраенняў, што будзе мець сур'ёзныя доўгатэрміновыя наступствы для еўрапейскага кантынента. Перакананыя, што ў рамках прафесійнага і ўзаемапаважлівага дыялогу зацікаўленых бакоў, у першую чаргу, у рамках прадугледжаных ДРСМД механізмаў, магчыма і трэба захаваць Дамову», — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

ЗША другога лютага афіцыйна апавясцілі Беларусь аб выхадзе праз шэсць месяцаў з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Па словах Андрэя Шупляка «Рэспубліку Беларусь як адказнага ўдзельніка гэтай Дамовы не можа не турбаваць яго будучыня».

ДРСМД паклаў пачатак працэсам ядзернага раззбраення. Гэты крок стаў неацэнным укладам у зніжэнне глабальнай напружанасці, аднаўленне даверу на сусветнай арэне, умацаванне міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці. Сёння ўдзельнікам Дамовы неабходна зноў аднавіць даверлівы дыялог, каб не дапусціць размяшчэння ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў еўрапейскім рэгіёне.

Беларускае МЗС заклікае ЗША і Расію праявіць «высокую адказнасць за лёс свету, як гэта зрабілі СССР і ЗША 30 гадоў таму, для таго, каб апярэдзіць дэстабілізуючае ўздзеянне гэтага тыпу ўзбраенняў на бяспеку ў Еўразійскім рэгіёне».

Нагадаем, у мінулую пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон з другога лютага пачынае працэдуру выхаду з ДРСМД. Уладзімір Пуцін на наступны дзень паведаміў, што Расія люстрана адкажа на гэта рашэнне і таксама прыпыняе ўдзел у Дамове.

Марыя ДАДАЛКА

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».