Вы здесь

Летапіс адной вёскі


Не кожны горад і, тым больш, не кожная вёска могуць пахваліцца кнігай пра сваю гісторыю, радаводы, цікавых людзей і іх лёсы. А невялікай вёсачцы Замошша Чашніцкага раёна з яе адзінаццаццю жыхарамі ў гэтым пашанцавала: у населенага пункта з'явіўся свой летапіс у выглядзе кнігі-альманаха. Нядаўна непасрэдна ў вёсцы адбылася прэзентацыя кнігі «Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц», сведкам якой стала і «Звязда».


І хоць кніга пра Замошша не стала экспанатам кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая адкрываецца сёння ў Мінску, яе з'яўленне на кніжным небасхіле стала знакавым для многіх людзей, чые карані паходзяць з замашанскай зямлі, а таксама красамоўным прыкладам таго, як можна любіць сваю малую радзіму і захаваць аб ёй добрую памяць.

У Чашніцкім раёне два паселішчы з адной назвай — Замошша — і абодва яны (сапраўднае супадзенне) знаходзяцца на памежжы з Лепельскім раёнам. Таму іх часта блытаюць. Пра Замошша, якое суседнічае з Бярэзінскім біясферным запаведнікам і ўваходзіць у Красналуцкі сельскі Савет, гаворыцца ў новай кнізе. Ведаючы, што вёска ўжо больш ніколі не зазнае былога росквіту (у свой час Замошша было цэнтрам сельскага Савета і калгаса), цяперашнія і былыя жыхары з пачуццём настальгіі і гонару задумалі стварыць мемарыяльны летапіс. Фактычна яны стварылі помнік сваёй малой радзіме! Не чакаючы ад дзяржавы дапамогі, самі знайшлі сродкі, даслалі ўспаміны, падзяліліся сямейнымі фатаграфіямі. У гэтым ім дапамог краязнавец з суседняй вёскі настаўнік гісторыі Велеўшчынскай школы Валерый Тухта. Шмат свайго вольнага часу Валерый прысвяціў вывучэнню архіўных крыніц, ён даследаваў замашанскія наваколлі, запытваў старэйшых вяскоўцаў, скрупулёзна падбіраў дакументы. Краязнаўцу дапамагала апантаная высакароднай ідэяй пенсіянерка Антаніна Стэльмах. У яе доме і прайшла незабыўная прэзентацыя, якая хутчэй нагадвала радасную і шчымлівую сустрэчу землякоў пасля доўгай разлукі. У заснежанае Замошша прыехала з паўсотні чалавек — з Мінска, Полацка і Наваполацка, Барысава і Новалукомля, з Чашнікаў і Лепеля. З Расон прыехала старэйшая з замашанцаў — былая настаўніца дзевяностагадовая Марыя Стэльмах. Многія падзяліліся шчырымі ўспамінамі пра маладыя гады, успомнілі свае радаводы. Кожны з іх атрымаў запаветны асобнік. Былі тут прадстаўнікі сем'яў Каралёвых, Хвясько, Бязрукіх, Бабаедаў, Мінтузаў, Крывалапаў, Кандыбайлаў, Кульгацкіх, Левашкевічаў, Юхневічаў, Вашкевічаў, Галоўкаў, Аношкаў, Вогураў, Давыдавых, Шунтоў, Скорбаў, Пшонак, Галубцоў, Шалакоў, Целашоў і Казакоў, Карабаняў і Гардзіёнкаў, Дзямко і Маліноўскіх, Босых і Стэльмахаў. Усе яны ўвекавечаны ў замашанскай аўтабіяграфіі.


Анатоль КЛЯШЧУК

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.