Вы здесь

МЗС расчаравана рашэннем нарады Канвенцыі Эспа адносна БелАЭС


«Мы глыбока расчараваныя рашэннем жэнеўскай нарады бакоў Канвенцыі Эспа аб тым, што беларускі бок нібыта не даў грамадскасці «дастатковай» інфармацыі ў падтрымку абгрунтавання выбару астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва БелАЭС», — каментуе сітуацыю прэс-служба Міністэрства замежных спраў.


Рашэнне было прынята па ініцыятыве дэлегацыі Еўрапейскага саюза, дагаджаючы Літве. «Відавочна, што вынік галасавання быў загадзя вызначаны «блокавай дысцыплінай» краін ЕС, якія складаюць большасць членаў Канвенцыі», — адзначае ў афіцыйным каментарыі знешнепалітычнае ведамства Беларусі.

Профільны камітэт Канвенцыі нават не растлумачыў, наколькі недастатковай была інфармацыя. Пры гэтым крытэрыяў дастатковасці няма як у самой Канвенцыі, так і ў дакументах, якія вызначаюць правілы работы камітэта па яе выкарыстанні.

Заключэнне Канвенцыі Эспа ніякім чынам не датычыцца пытанняў бяспекі БелАЭС. Гэтая тэма знаходзіцца па-за мандатам дадзенай супольнасці.

Нарада бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа) праходзіла з 5 да 7 лютага ў Жэневе. Удзел у ёй прымала дэлегацыя Беларусі на чале з першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іяй Малкінай.

Марыя ДАДАЛКА

Название в газете: Які ён, крытэрый дастатковасці?

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.