Вы здесь

Мінскі стадыён сярод найлепшых у свеце


Рэканструяваны «Дынама» ўвайшоў у спіс намінантаў на званне «Стадыён 2018 года». Такая інфармацыя размешчана на сайце stаdіumdb.соm.


Акрамя дынамаўскага, на званне найлепшага стадыёна планеты 2018 года прэтэндуюць яшчэ 26 арэн з ЗША, Аўстраліі, Аўстрыі, Італіі, Венгрыі, Турцыі, Ірана, Ірака і Кітая. Пераможца будзе вызначаны пасля выбару прафесійнага журы архітэктараў, а таксама адкрытага галасавання балельшчыкаў, якое завершыцца 3 сакавіка на сайце stаdіumdb.соm. Вынікі будуць абвешчаныя 7—8 сакавіка. Адзначым, што ў 2015 годзе на гэтую ўзнагароду прэтэндавала «Барысаў-Арэна», яна заняла 7-е месца.

Нагадаем, стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў 1934 годзе, пасля чаго некалькі разоў рэканструяваўся. Цяпер яго трыбуны змяшчаюць 22 246 гледачоў. Арэна можа прымаць самыя прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы і футболе. У чэрвені мінскі стадыён «Дынама» прыме цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама лёгкаатлетычны турнір ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Дар'я Лабажэвіч

Выбор редакции

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.

Общество

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Мероприятие проводится на добровольной основе.

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.