Вы здесь

Гонкі з перашкодамі «Патрыёт» прайшлі на Лініі Сталіна


Незвычайныя зімнія спаборніцтвы сабралі 200 аматараў вострых пачуццяў з усёй Беларусі. Удзельнікам прыйшлося пераадолець дыстанцыю, на якой яны паўзлі пад мастом і калючым дротам, перасоўваліся па сцяне і пералазілі праз 2,5-метровы бар’ер, пераварочвалі пакрышкі і пралазілі скрозь іх, беглі праз палатку ў процівагазах і “ныралі” у люкі танка… Усяго на шасці кіламетрах спартсменаў чакалі 24 перашкоды.


Тыя, хто не мог справіцца з перашкодай, ці праходзіў яе з памылкай, пачыналі нанова альбо выконвалі штраф — 20 разоў трэба было прысесці, адціснуцца з упору лежачы і скочыць уверх.

Відовішча атрымалася даволі яскравым. Эмоцыі ўдзельнікаў і балельшчыкаў падчас пераадолення перашкод зашкальвалі, аднак, па уласных прызнаннях спартсменаў, вымотвалі не столькі сілавыя нагрузкі, колькі бег па снежнай трасе.

Тым не менш, да фінішу, на якім сапернікаў чакалі ежа, гарачая гарбата і душ, дайшлі ўсе.

37-гадовы фітнэс-трэнер Аляксандр КРАЎЧАНКА удзельнічаў у самым першым з шасці забегаў, дзе стартавалі самыя моцныя спартсмены. Ён кажа, што асабіста яму было складана менавіта бегчы:

— Я бегаю толькі паўгода, таму не надта да гэтага падрыхтаваны, а вось усе перашкоды прайшоў без штрафаў. Гонка класная.

Таццяна ПЕХЦЕРАВА, якая стала пераможцам спаборніцтваў сярод жанчын, займаецца бегам з перашкодамі трэці год. Удзельнічала ў чэмпіянатах Еўропы і свету па такіх спаборніцтвах.

— Цудоўна, што гэты рух развіваецца і ў Беларусі, з’яўляюцца ўсё новыя гонкі. Цяпер можна трэніравацца дома і не ездзіць у суседнія краіны. Гонка атрымалася ў духу ваеннага часу з цікавымі перашкодамі.

Саша і Каця, 6- і 8-гадовыя дочкі Таццяны, як яна жартуе, з’яўляюцца заложнікамі сітуацыі і матулінага захаплення, бо ўпершыню яны паўдзельнічалі ў падобных гонках на спецыяльнай дзіцячай дыстанцыі яшчэ ў 2015-м. Прычым Саша, якой тады было толькі тры гады, удзельнічала па-за межамі заліку, бо спаборнічаць маглі дзеці з чатырох год. А сёлета дзяўчынкі з мамай беглі Мінскі паўмарафон аж на пяць кіламетраў.

Аляксей ЖУЧЫН, адзін з арганізатараў гонак з перашкодамі “Патрыёт”, кажа, што разлічвалі на 100 удзельнікаў і падчас спаборніцтваў хацелі адпрацаваць усе механізмы па хранаметражы, рэгістрацыі і іншых паказчыках.

— Мы паставілі на гэтых гонках некаторыя перашкоды, якіх не было дагэтуль у Беларусі. Гэта першы зімні забег. Чарговы будзе ўжо 6 красавіка, і з кожным разам мы будзем дабаўляць новыя перашкоды з лепшымі якасцямі. Акрамя індывідуальных мужчынскага і жаночага залікаў, плануем дадаць дзіцячыя, падлеткавыя і камандныя забегі.

Пераможцамі гонак сталі шэсць спартсменаў, якія паказалі найлепшыя вынікі і да імправізаванага п’едэсталу ўзнагароджання падкацілі на танку.

Ганаровае трэцяе месца дасталася Надзеі Багародавай, якой для праходжання шасцікіламетровай дыстанцыі спатрэбілася адна гадзіна, тры хвіліны і 21 секунда. 58 хвілін і 28 секунд аддала за другое месца Дзіяна Гілевіч. Таццяне Пехцеравай, заняўшай першае месца ў гонцы, хапіла на дыстанцыю 51 хвіліны 53 секунд.

Мужчыны-пераможцы прайшлі дыстанцыю крыху хутчэй. 40 хвілін і 48 секунд спатрэбілася Васілю Стральцову, каб завалодаць трэцім месцам у гонцы сярод мужчын. Другое месца аддзялілі ад трэцяга сем секунд, якія прынеслі перамогу Руслан Сташкевічу. А 39 хвілін і 40 секунд прынеслі жаданае першае месца Ігару Гарбунову.

Усяго сёлета на Лініі Сталіна мяркуецца правесці чатыры такія гонкі, так што яскравых відовішчаў для ўдзельнікаў і балельшчыкаў будзе яшчэ багата.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Претенденты на студенческий билет сдали тест по математике

Претенденты на студенческий билет сдали тест по математике

Узнать в городской толпе абитуриентов можно без проблем.

Общество

С борщевиком борются даже с помощью квадрокоптера

С борщевиком борются даже с помощью квадрокоптера

Опыт Витебщины в уничтожении борщевика интересен потому, что здесь более 80 процентов зарослей от общего по стране.

Общество

Как живут последние жители деревни Весневичи

Как живут последние жители деревни Весневичи

Главная достопримечательность Весневичей, ее живая история — 96-летний Алексей Юркевич. 

Культура

Наталья Батракова: Читатели пишут, что мои герои будто работают в соседнем офисе

Наталья Батракова: Читатели пишут, что мои герои будто работают в соседнем офисе

С Натальей Батраковой мы встретились на открытии обновленного книжного магазина «Светоч», что на столичном проспекте Победителей, 11.