Вы здесь

Папраўкі ў заканадаўстве абароняць дзяцей ад кібербулінгу і тролінгу


Першасная ўвага ў кантэксце абароны дзяцей ад негатыўнай інфармацыі аддаецца інтэрнэт-прасторы. Ва ўмовах непазбежнай лічбавай трансфармацыі і развіцця ІT-тэхналогій трэба працаваць на апярэджанне, у тым ліку, выпрацоўваючы неабходнае заканадаўства. Як стварыць эфектыўную нарматворчую базу, абмяркоўвалі на круглым стале «Практыка прымянення заканадаўства ў сферы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю, і пытанні яго далейшага ўдасканалення» ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.


Удзел у мерапрыемстве, арганізаваным Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, прынялі дэпутаты, прадстаўнікі міністэрства інфармацыі, адукацыі, праваахоўных органаў і ЮНІСЕФ.

«Новае пакаленне, так званае «пакаленне Зэт», актыўна ўкараняецца ў інтэрнэт-асяроддзе ў рэжыме анлайн і ў момант асвойвае тэхналогіі, атрымліваючы пры гэтым усё больш дасканалыя і сучасныя тэхнічныя сродкі. Пры ўсёй карыснасці інтэрнэту трэба памятаць: у сеціве, прысутнічаюць рэальныя людзі, а значыць, рэальныя рызыкі і інфармацыйная пагроза не ілюзорная. У сувязі з гэтым вельмі важная роля сістэмы адукацыі, здольнай ва ўзаемадзеянні з сям'ёй выхаваць пісьменнага карыстальніка, які лёгка арыентуецца ў патоках інфармацыі і ўмее ацаніць ступень небяспекі, ужыўшы на карысць атрыманае веданне, — сказаў Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. — Мае месца супрацьстаянне на ўзроўні сэнсаў. Неабходна выбудаваць уласныя сістэмы бяспекі, якія б засцерагалі дзяржаву і грамадзян ад уздзеяння дэструктыўнай і лжывай інфармацыі на ўсіх узроўнях, як на ўзроўні дзяржавы, так і асоб розных узроставых груп».

Заканадаўчае забеспячэнне абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі — складнік інфармацыйнай бяспекі дзяржавы.

«1 ліпеня 2017 года адпаведны закон уступіў у сілу (былі ўнесены папраўкі, што датычацца пытанняў абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. — Аўт.), і цяпер ужо можна правесці аналіз яго правапрымянальнай практыкі, а таксама падумаць пра тое, што мы, дарослыя, можам зрабіць для таго, каб дзяцінства не было азмрочана нечымі супрацьпраўнымі дзеяннямі, каб не былі скажоныя маральныя прынцыпы развіцця дзіцяці і каб не была нанесена шкода яго здароўю і развіццю», — расказала дэпутат Валянціна РАЖАНЕЦ.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ Рашэд Мустафа Сарвар падчас гутаркі з журналістамі адзначыў, што размова вельмі важная і своечасовая. На яго думку, асаблівым выклікам з'яўляецца бяспека ў інтэрнэце: «80 % школьнікаў сёння карыстаецца інтэрнэтам у Беларусі з мабільнага тэлефона, больш чым 90 % штодня карыстаецца інтэрнэтам».

За апошнія некалькі гадоў карэкціроўкі для забеспячэння бяспекі дзяцей ад шкоднай інфармацыі былі ўнесены ў Закон «Аб правах дзіцяці», «Аб рэкламе», «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь». Адпаведныя папраўкі двойчы ўносіліся і ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі» — 1 ліпеня 2017 і 1 снежня 2018. Згодна з апошнім новаўвядзеннем, да забароненай адносіцца інфармацыя, што садзейнічае суіцыдальным дзеянням, звесткі аб непаўналетніх, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў, без дазволу іх прадстаўнікоў.

«Што датычыцца закона, то ўсё ў парадку, ён дастаткова ясна і правільна ўсё фармулюе. Іншая справа, як гэта ўсё адбываецца на практыцы. І вось тут пачынаецца дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання ў частцы кантролю. Міністэрствам інфармацыі, у прыватнасці, створана цэлая сістэма, і нам гэты закон дапаможа правільна рабіць свае высновы», — падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ.

Марыя ДАДАЛКА

Название в газете: Своечасовая размова

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.