Вы здесь

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць як мерапрыемства, свабоднае ад тытуню


ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць як мерапрыемства, свабоднае ад тытуню. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў.


ІІ Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад курэння. Гэтую задачу дырэкцыя вырашае сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і санітарна-эпідэміялагічнай службай. «Спорт і нікацін несумяшчальныя, таму будзе праведзена маштабная кампанія па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, — адзначыў Анатоль Котаў. — Спартыўныя аб'екты стануць зонамі, свабоднымі ад курэння, а на фан-зонах вызначаць адмысловыя месцы для курэння. Усё будзе суправаджацца адпаведнай навігацыяй. Ужо прадуманы абазначэнні, якія будуць інфармаваць, дзе з'яўляцца з тытунёвымі вырабамі нельга».

Акрамя таго, дырэкцыя плануе запусціць некалькі PR-праектаў, адзін з іх прадугледжвае магчымасць абмяняць тытунёвыя вырабы на сувенірную прадукцыю з сімволікай форуму. Другі заключаецца ў тым, што людзі, якія адмовяцца ад шкоднай звычкі за два месяцы да Гульняў і пацвердзяць свой «безнікацінавы статус», атрымаюць спецыяльныя прызы і заахвочванні.

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычоў вітаў ініцыятыву правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў як мерапрыемства без тытуню. Ён падкрэсліў, наколькі важна, што форумы мясцовага, рэгіянальнага і сусветнага маштабу дэманструюць прыклад у барацьбе са спажываннем тытунёвых вырабаў. «Асноўная мэта — забеспячэнне права людзей, якія не кураць (спартсменаў, валанцёраў, гасцей, дзяцей), дыхаць чыстым паветрам. У апошнія гады назапашаны вялікі вопыт правядзення спартыўных мерапрыемстваў як свабодных ад тытуню. Напрыклад, гэта чэмпіянат свету па футболе 2002 года ў Японіі і Рэспубліцы Карэя, зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года ў Сочы і, вядома, чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску. Таму правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў у такім жа фармаце будзе выдатным укладам у папулярызацыю здаровага ладу жыцця не толькі ў краіне, але і за яе межамі», — адзначыў прадстаўнік СААЗ.

Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў курэнне плануецца забараніць на спартыўных аб'ектах, у тым ліку на аб'ектах грамадскага харчавання, размешчаных на іх тэрыторыі, на прылеглых да арэн тэрыторыях, у Вёсцы спартсменаў.

Таксама Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў будзе ўлічваць патрэбы фізічна аслабленых асоб шляхам арганізацыі спецыяльна выдзеленых месцаў на трыбунах. Напрыклад, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку вылучаюцца месцы, размешчаныя блізка да поля. Для асоб з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату прадугледжаны месцы побач з уваходнай групай. Акрамя таго, запланаваны платформы для людзей у інвалідных калясках, у тым ліку з суправаджэннем.

Будзе арганізаваны безбар'ерны доступ да сваіх месцаў з дапамогай персанальнага суправаджэння валанцёрамі. У рамках рэалізацыі праграмы безбар'ернага асяроддзя практычна на кожным спартыўным аб'екце прадугледжана вылучэнне бясплатных парковачных месцаў для інвалідаў І і ІІ груп (пры наяўнасці набытага білета на мерапрыемства).

«Дырэкцыя плануе рэалізоўваць білеты для фізічна аслабленых асоб І і ІІ груп інваліднасці на платнай аснове са зніжкай 90 % ад намінальнага кошту білета, каб забяспечыць яўку дадзенай катэгорыі гледачоў, — падкрэсліў начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе Дырэкцыі Максім Кашкалда.Самы даступны білет на спартыўныя спаборніцтвы будзе каштаваць 50 капеек, а самы дарагі — 5 рублёў. Кошт білетаў на цырымонію адкрыцця для такіх асоб складзе 15—30 рублёў, на цырымонію закрыцця 7—15 рублёў».

Усяго для асаблівай катэгорыі гледачоў зарэзервавана больш за 3 тыс. білетаў. Распрацаваны ўмовы для іх набыцця. Мяркуецца запаўненне заяўкі на сайце білетнага аператара www.mіnsk2019.tіcketpro.by. Форма будзе даступная пасля завяршэння работы над праграмным забеспячэннем.

Дар'я Лабажэвіч

Название в газете: Гульні без тытуню і з сацыяльным клопатам

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.