Вы здесь

Кошыкі ад Праскоўі


Былы медработнік з вёскі Альманы Столінскага раёна Праскоўя ПАЛУКОШКА даўно марыла навучыцца плесці кошыкі з лазовых пруткоў. Калі выйшла на пенсію і займела больш вольнага часу, па кнігах і часопісах асвоіла тэхніку незвычайнага пляцення мініяцюрных — у далонь — кошыкаў. У Альманах, як, зрэшты, і ў кожнай палескай вёсцы, адвеку была свая школа лозапляцення, але сувенірнымі, якія вырабляе Праскоўя Паўлаўна, не кожная вёска можа пахваліцца. Свае міні-кошыкі — сапраўднае мастацтва — майстрыха «гатуе» на звычайнай вясковай кухні.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции