Вы здесь

У Беларусі могуць скараціць колькасць адтэрміновак для службы ў войску


Міністр абароны раскрыў падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта на тэму камплектавання Узброеных Сіл і іншых войскаў асабовым складам.


Сёння ў кіраўніка дзяржавы адбылася нарада, на якой у першым набліжэнні дэталёва разгледзелі пытанні для будучага ўнясення змяненняў у заканадаўчым парадку па праходжанні тэрміновай ваеннай службы, а таксама па ўсіх аспектах, якія тычацца самога прызыву, матывацыі.

Як расказаў журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, па ўсіх напрамках, якія былі прапанаваны кіраўніку дзяржавы, ім прынята станоўчае рашэнне. Але разам з тым, Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне — удакладніць некаторыя пытанні з юрыдычнага боку, а таксама падзяліць прапанаваныя крокі на два этапа.

На нарадзе гаворка ішла ў тым ліку пра матывацыйныя аспекты: маецца на ўвазе прадастаўленне прэферэнцый тым, хто ўжо прайшоў тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве.

Паводле слоў Андрэя Раўкова, людзі, якія адслужылі, могуць атрымаць магчымасць бясплатна, за кошт бюджэтных сродкаў, прайсці падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў ВНУ. Таксама яны могуць атрымаць прыярытэт пры паступленні ў вышэйшую навучальную ўстанову пры роўнасці балаў, прыярытэт пры атрыманні жылля ў інтэрнаце, перавагу пры размеркаванні і іншыя матывацыйны рэчы.

Разам з тым прадугледжаны матывацыйныя аспекты для людзей, якія яшчэ не служылі.

Закранулі і адтэрміноўкі: зараз у Беларусі 47 адтэрміновак для праходжання службы – вайскоўцы лічаць, што іх колькасць можна скараціць.

Выніковы вердыкт нарады — магчымыя змены павінны быць дапрацаваны з улікам абмеркавання, за гэта адказваюць Міністэрства абароны, Савет Бяспекі і Адміністрацыя Прэзідэнта. Далей яны будуць рэалізаваны ў два этапы, як адзначалася вышэй.

Беларускі лідар, выслухаўшы ўсе пытанні і прапановы, заявіў, што самая неадкладная мера ў гэтай сферы на сёння — гэта навядзенне парадку ўсюды, пачынаючы ад сям’і і школы да арміі.

Удзельнікі нарады звярнулі ўвагу і на вядзенне дапрызыўнай падрыхтоўкі, хто ёй займаецца, а таксама на працу ўрачоў у прызыўных камісіях. Згадвалі і пра нормы ГПА, узровень фізічнай падрыхтоўкі моладзі. Увогуле, праблемы неабходна разглядаць комплексна і нічога не прапусціць.

Важна, што ўжо на першым этапе стаіць задача выразна прадумаць і прапанаваць жорсткія меры да тых, хто ўхіляецца ад прызыву. Гэтыя асноўныя патрабаванні павінны быць прапрацаваны да восені і прадстаўлены Прэзідэнту.

Другі этап – перагляд правілаў прызыву. Яшчэ раз вывучаць адтэрміноўкі, падумаюць, як зацікавіць грамадзян у выкананні воінскага доўгу.

Беларускі лідар падкрэсліў, што пры рэалізацыі мер трэба глядзець на абставіны, якія маюцца ў людзей. Гэта значыць, рэзкіх рухаў рабіць не павінен ніхто.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.