Вы здесь

Прэзiдэнт: Сіла дзяржавы — у мэтанакіраваных і самаадданых людзях


Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму саставу.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з нядаўніх часоў урачыстасці Дня абаронцаў Айчыны і вясновага жаночага свята 8 Сакавiка аб’ядноўваюцца, каб сабраць разам доблесных мужчын, колер мужчынскага грамадства — кадравых ваенных, супрацоўнікаў сілавых структур і жанчын, паспяховых у прафесіі, а таксама шматдзетных маці, якія прысвяцілі жыццё выхаванню дзяцей. Усе гэта зроблена, каб уручыць лепшым з лепшых заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды.

«На кожнага з вас, хто стаіць на варце міру і парадку ў краіне, услаўляе Радзіму працоўнымі дасягненнямі, стварае сям’ю, працягвае род, ускладзена вялікая і важная місія, — падкрэсліў беларускі лідар. — Вы ўмацоўваеце палітычную, эканамічную, сацыяльную і духоўную асновы нашай дзяржавы».

Паводле яго слоў, усе, хто служыць Айчыне, працягваючы слаўныя традыцыі пакалення воінаў—пераможцаў, з’яўляюцца апорай суверэнітэту краіны, абаронцамі свайго народа і, зразумела, жанчын. Моцныя, надзейныя, адважныя — так ахарактарызаваў Прэзідэнт прысутных афіцэраў і назваў іх дастойным прыкладам для моладзі.

«Дарагія жанчыны, вы ведаеце, што мы заўседы схіляемся перад вамі. Захапляемся вашай мудрасцю, цярпеннем, уменнем сумяшчаць сямейныя клопаты і прафесійны абавязак, быць апорай для родных і блізкіх. Я ўжо неяк казаў, хоць мы, мужыкі, часам фанабэрымся, але вы павінны ведаць, што ўсё, што мы робім, мы робім толькі дзеля вас. Не было б вас — мы ніякіх высакародных подзвігаў і ўчынкаў не здзяйснялі б», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама дадаў, што ўлада беражліва ставіцца да шматдзетных маці — сапраўдных гераіняў свайго часу.

Звяртаючыся да прысутных, беларускі лідар адзначыў, што «сіла нашага народа, а значыць, дзяржавы — у такіх, як яны — у людзях мэтанакіраваных і самаадданых, адданых Радзіме, сям’і і сваёй справе».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значэнне ўзнагарод: афіцэрскія пагоны — гэта сімвал мужнасці, адвагі і вернасці абавязку. Ордэн Маці — сімвал жаноцкасці і захавання сямейнага ачага. Прызнанне прафесійных дасягненняў — сімвал таленту і працавітасці.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім прысутным здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, каб у іх дамах панавала каханне, утульнасць, цяпло. «А неба над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірным. Нам гэта ўсім трэба. І будзьце ўпэўненыя — гэта галоўнае, што я хачу сёння сказаць — ваша жыццё і жыццё вашых дзяцей мы, мужыкі ў пагонах, забяспечым спаўна», — сказаў ён.

Тым больш, дадаў беларускі лідар, падтрымку ў гэтым аказваюць і самі жанчыны, бо 23 лютага — гэта свята і многіх жанчын.

Пасля гэтага адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод і пагонаў.

Лепшым з лепшых

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Прэзідэнт узнагародзіў Святлану Ачыновіч, Алену Коптур, Аксану Лішко, Юлію Рыжую, Ніну Чапелкіну, Вольгу Якуценак, а таксама Таццяну Казлову, настаўніка замежнай мовы сталічнай сярэдняй школы № 136, якая чакае ўжо шостае дзіцяці. Таццяна распавяла журналістам, што мамай быць вельмі нялёгка на працягу ўсяго шляху — ад цяжарнасці і станаўлення дзіцяці.

Паводле яе слоў, маме неабходна валодаць цярпеннем, каб вырасціць дзяцей. Яна адзначыла, што гэта сапраўды вялікая праца. «Прыемна, калі цябе ацанілі, таму што ў асноўным ты знаходзішся дома, у клопатах, увесь час адно і тое ж. А тут раз — і тэлефануюць. Вядома, прыемна, што ты не толькі хатні чалавек, гаспадыня, але і нешта большае», — сказала Таццяна Казлова.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у развіцце навукі, будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, асабістыя заслугі ў сферы транпарту, гандлю, адукацыі і культуры кіраўнік дзяржавы узнагародзіў ордэнам Пашаны Эмілію Каламіец, медалем «За адзнаку ў воінскай службе» — Алену Шаўчук, медалем «За працоўныя заслугі» — Марыну Гарохаву, Святлану Дашкевіч, Алену Іванову, Вольгу Патапкіну, Любоў Сцяшко і Алену Церашкову.

Медаль Францыска Скарыны атрымалі Жанна Камарова, Святлана Мельнікава, Святлана Цімохіна і Таццяна Шклярык.

Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» было прысвоена Наталлі Касабука.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя поспехі ў падтрыманніі высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў і воінскіх часцей, выключную мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, пры выратаванні людзей і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Прэзідэнт узнагародзіў ордэнам «За службу Радзіме» III ступені Аляксандра Кутасіна, Сяргея Лагадзюка, Івана Падгурскага, Аляксандра Палубінскага, Сяргея Сіманенку, Андрэя Тураўца і Андрэя Гурцэвіча.

Медалем «За адвагу» быў узнагароджаны Павел Шчарбакоў, медалем «За выратаванае жыцце» — Уладзімір Клімовіч і Максім Новікаў.

Ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» было прысвоена Віктару Гулевічу.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указамі Прэзідэнта чарговае воінскае званне генерал-маёра было прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы — палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі — палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву.

Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы 3 рангу было прысвоена начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву, а класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа — пракурору Віцебскай вобласці Вадзіму Сушчынскаму.

Пасля гэтага ўзнагароджаныя адправіліся на ўрачысты прыём ад імя кіраўніка дзяржавы. Дарэчы, перад пачаткам урачыстай цырымоніі гасцям правялі экскурсію па Палацу Незалежнасці.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбор редакции

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Сельское хозяйство

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.

Регионы

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.