Вы здесь

Гісторыя беларускай эстрады — вачыма яе стваральніка


У расійскім выдавецтве «Кабінетны вучоны» (Масква — Екацярынбург) пабачыла свет адметная для беларускай культуры кніга. Яе аўтар — заслужаны артыст БССР Уладзіслаў Місевіч.


«Песняры»: Я раман з прадаўжэннем пішу...» — такая назва ў ёмістага фаліянта, які не проста ўзнаўляе падзеі музычнага, культурнага жыцця ў Беларусі на фоне гісторыі славутага ВІА «Песняры», а паказвае ўсю глыбіню лёсаў саміх «песняроў». Найперш — народнага артыста Савецкага Саюза Уладзіміра Мулявіна. І робіць гэта аўтар нязмушана, спакойна, ды піша аб усім адкрыта і шчыра. Пры гэтым захоўвае высокі такт і вялікую павагу ў дачыненні да свайго сябра — вялікага музыканта сучаснасці Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна і іншых паплечнікаў па лёсе «Песняроў».

Легендарны ансамбль — унікальная старонка ў гісторыі савецкай і беларускай эстрады. Разам з Уладзіславам Місевічам чытач мае магчымасць пабываць у розных куточках постсавецкай прасторы, у краінах Азіі, Амерыкі, Афрыкі. У кнізе — уражанні, якія прывезены з Германіі і ЗША, Буркіна-Фасо і Індыі, шмат якіх іншых куточкаў свету. На старонках выдання нас чакаюць сустрэчы з Мікалаем Дабранрававым і Аляксандрай Пахмутавай, Іосіфам Кабзонам і Эдуардам Ханком, Віктарам Вуячычам і Алай Пугачовай, Андрэем Вазнясенскім і Рыгорам Барадуліным...

Старонкі ўспамінаў (між іншым, уражвае літаратурнае, публіцыстычнае майстэрства Уладзіслава Місевіча — расповед выкладзены ярка, піша аўтар рэльефна, так, што адразу становішся непрыкметным дзейсным сведкам далёкіх падзей) адкрываюць гісторыю стварэння многіх песень, асобных праграм, якія прагучалі ў выкананні «Песняроў». Праз ёмістыя характарыстыкі і лаканічна выкладзеныя эпізоды Уладзіслаў Людвігавіч паказвае, з якім піетэтам Уладзімір Георгіевіч Мулявін ставіўся да беларускай паэзіі, да літаратурных тэкстаў увогуле. Таму на старонках кнігі і згадваюцца імёны народных песняроў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова...

Праз многія раздзелы кнігі праходзіць імя народнага артыста СССР кампазітара Ігара Лучанка, быў цесна звязаны з лёсам ансамбля «Песняры», які пісаў музыку да тых песень, што дзякуючы «Песнярам» сталі не проста хітамі, а яшчэ і сімвалам Беларусі. Варта згадаць хоць бы адну толькі «Александрыну»!..

«Песняры»: Я раман з прадаўжэннем пішу...» — сапраўдная споведзь пра сябе і час. Уладзіслаў Місевіч праявіўся ва ўспамінах чалавекам таленавітым і ў літаратурнай справе. Сапраўды, патрэбен працяг, патрэбен яшчэ болей шырокі расповед пра беларускую эстраду вуснамі аднаго з яркіх яе стваральнікаў.

Сяргей Шычко

Название в газете: Раман з працягам

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.