Вы здесь

Упершыню ў сталіцы адначасова будзе будавацца 15 дзіцячых садкоў


У Мінску на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаяць больш за 198 тысяч чалавек — трэць ад агульнарэспубліканскай колькасці. З іх 5797 — шматдзетныя сем'і, якія маюць першачарговае права для накіравання на будаўніцтва. Як гаварылася падчас нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта з мэрам Мінска Анатолем Сіваком, аб'ёмы будаўніцтва жылля ў сталіцы будуць штогод скарачацца, пры гэтым мяркуецца актыўна развіваць гарады-спадарожнікі. Як расказала ў прэс-цэнтры БелТА намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, працягнецца развіццё арэнднага жылля, прапануюцца новыя падыходы да фарміравання кошту будаўніцтва жылля, прапрацоўваюцца больш гнуткія рашэнні ў дачыненні да прыватнага сектара.


Праблему жылля для льготнікаў трэба вырашыць за два гады

Жыллё з дзяржаўнай падтрымкай у Мінску сёлета будзе будавацца толькі для льготных катэгорый грамадзян, у асноўным для шматдзетных сем'яў. Як вядома, да 2016 года ў галоўным мегаполісе краіны ўводзілася каля 1 мільёна квадратных метраў жылля штогод. Будаўніцтва вялося як на свабодных пляцоўках, так і на тэрыторыях, якія не рэканструююцца. Цяпер свабодных участкаў практычна не засталося, патрабуецца знос прыватнага сектара, прамысловых аб'ектаў. Аб'ёмы ўводу жылля скараціліся. Калі летась было пабудавана 717 тысяч «квадратаў», то план на гэты год — 670 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку каля 200 тысяч «квадратаў» неабходна ўзвесці для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Сёлета на будаўніцтва жылля плануецца накіраваць каля 1900 шматдзетных сем'яў. Арганізацыямі-заказчыкамі па дамах для чаргавікоў у асноўным выступаюць арганізацыі УКБ або домабудаўнічыя камбінаты. Дык вось, зараз усё жыллё, якое будуецца камунальнымі прадпрыемствамі, будзе перадавацца шматдзетным сем'ям, каб выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы і забяспечыць на працягу двух гадоў усе шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Сацыяльная інфраструктура і камерцыйныя дамы

Таксама сёлета спецыялісты плануюць раскрыць новыя пляцоўкі ў Чыжоўцы і Лошыцы. Працягнецца забудова ў межах вуліц Шаранговіча — Гарэцкага — Рафіева. Узводзяць жыллё і прыватныя інвестары. Па інвестыцыйнай праграме на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры выдзяляецца каля 170 мільёнаў рублёў. Запланаваны фінансавыя сродкі і на будаўніцтва 15 дзіцячых садкоў. «Такога ніколі не было. Заўсёды ўзводзілася не больш за 5—7 аб'ектаў, але мікрараёны будуюцца і маюць патрэбу ў сацыяльнай інфраструктуры», — дадала Ірына Гонтарава.

Сёлета гораду выдзелена 850 мільёнаў рублёў на капітальнае будаўніцтва і для падрыхтоўкі мегаполіса да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. У той жа час зразумела, што і жыхароў трэба забяспечыць сацыяльнай інфраструктурай. У сталіцы сёння не хапае 20 дзіцячых садкоў і сямі школ. Гарвыканкам дэталёва даследаваў гэтае пытанне. І аказалася, што месцы мінчан у дзіцячых садках часта займаюць дзеці жыхароў Мінскай вобласці, якія працуюць у сталіцы. Часцей за ўсё гэтая праблема актуальная для садкоў каля МКАД.

Хутка пачнецца асваенне пляцоўкі для жылога комплексу «Нотынгем». Будаўніцтва першага дома чакаецца ў 2020 годзе, да гэтага будзе падрыхтавана інжынерна-транспартная інфраструктура. Узвядзенне жылля пачнецца не раней наступнага года, бо трэба будзе выканаць вялікі аб'ём работ па пракладцы інжынерных сетак, будаўніцтве дарог і інжынерных збудаванняў. Праектаваны раён займае плошчу 496 га і размешчаны на землях Мінска за два кіламетры на ўсход ад МКАД. Раней участак выкарыстоўваўся ў якасці ваеннага палігона. У межы праекта ўваходзіць асноўная пляцоўка, выдзеленая пад будаўніцтва жылля, а таксама тэрыторыя пад размяшчэнне дзвюх магістраляў ад кальцавой аўтадарогі, якія з'яўляюцца асноўнымі ўездамі ў раён.

Як стала вядома, першапачатковы план забудовы змяніўся, адкарэктаваны план дэталёвага планавання тэрыторыі. Асноўным заказчыкам выступае УКБ Мінгарвыканкама, якое пабудуе 700—900 тысяч квадратных метраў жылля. Дамы будуць мець розную паверхавасць. Каля 15 тысяч «квадратаў» увядзе кампанія «Ювараград». Размешчаны побач участак, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Мінскага раёна, будзе асвойваць кампанія «Зялёная гавань».

Арэнднага жылля шмат не бывае

Штогод у сталіцы ўводзяцца ў эксплуатацыю адзін-два дамы з жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання. Ужо сёлета пабудаваны адзін такі жылы дом у раёне вуліцы Выгоцкага плошчай каля пяці тысяч квадратных метраў. Яшчэ адзін падобны аб'ект з жылой плошчай 19 тысяч «квадратаў» будуецца ў межах вуліц Кірэенкі — Адоеўскага, дзе заказчыкам выступае завод эфектыўных прамысловых канструкцый. Летась пабудавана 8,7 тысячы квадратных метраў арэнднага жылля.

Ірына Гонтарава адзначыла, што ў мэрыі цяпер прапрацоўваецца пытанне ўвядзення арэнднага дома для работнікаў бударганізацый. Дом будзе ўзводзіцца не за бюджэтныя сродкі горада, а сіламі будаўнічых арганізацый непасрэдна для супрацоўнікаў будаўнічага комплексу.

Эксперымент з адным домам

Не так даўно распрацаваны праект указа, паводле якога запланавана будаўніцтва эксперыментальнага жылога дома для мінчан у Смалявічах.

Праект указа прадугледжвае аказанне грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на тэрыторыі Мінска, дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва ў гэтым доме ў рамках 240-га ўказа (ён прадугледжвае дзяржаўныя субсідыі на пагашэнне крэдыту на жыллё). Але галоўная навізна ў тым, што падаваць заяву на будаўніцтва ў эксперыментальным доме змогуць нават тыя, хто стаў на чаргу зусім нядаўна. Аб пачатку
падачы заявак загадзя апавясцяць праз прэсу і адміністрацыі раёнаў. Калі ахвотных будавацца ў Смалявічах набярэцца больш, чым кватэр у доме, тады перавага будзе аддавацца тым, хто стаў на чаргу раней.

Хутчэй за ўсё, гэта будзе звычайны дом тыпавых спажывецкіх якасцяў. Меркавана — у канструкцыях МАПІДа. Ужо цяпер вядома, што кошт квадратнага метра там будзе ніжэйшы, чым у Мінску. Акрамя таго, дом будзе будавацца з дзяржпадтрымкай. Калі гэты эксперымент актыўна падтрымаюць жыхары сталіцы, тады па такім прынцыпе сітуацыя будзе развівацца і далей.

Сяргей КУРКАЧ

Название в газете: Чарга рухаецца са шматдзетнымі

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.