Вы здесь

Што выплачваецца са сродкаў ФСАН?


Практычна ўсе мы ў розныя перыяды свайго жыцця і ў залежнасці ад абставін аказваемся як плацельшчыкамі ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) — калі працуем, так і атрымальнікамі сродкаў з яго — калі становімся непрацаздольнымі. Ад выплаты ўзносаў у ФСАН залежаць правы мільёнаў людзей на будучую пенсію і шэраг дзяржаўных дапамог.

Аб паступленнях сродкаў у фонд і яго выдатках расказвае кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.


Як фарміруецца бюджэт фонду

Асноўную крыніцу бюджэту — больш за 90 % — складаюць абавязковыя страхавыя ўзносы ад работадаўцаў. Пры гэтым памер страхавых узносаў у фонд раўняецца 35 %. З іх 34 % выплачвае работадаўца (з гэтых 34 працэнтаў 28 % ідуць на пенсійнае страхаванне за работнікаў і 6 % — на сацыяльнае страхаванне). І 1 % утрымліваецца з зарплаты работнікаў — на пенсійнае страхаванне.

Некаторыя фізічныя асобы самастойна выплачваюць страхавыя ўзносы са свайго даходу (калі ён не ніжэй за мінімальную зарплату), адзначыла Наталля Паўлючэнка. Гэта датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, адвакатаў, самазанятых і некаторых іншых катэгорый. Памер страхавых узносаў для гэтай катэгорыі плацельшчыкаў складае 35 % (29 % на пенсійнае страхаванне і 6 % — на сацыяльнае).

На ўліку ў ФСАН на пачатак бягучага года стаяла амаль 585 тысяч плацельшчыкаў. З іх 250 тысяч складалі работадаўцы, юрыдычныя асобы, 330 тысяч — індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама 2259 адвакатаў,  859 натарыусаў і больш за тысячу іншых фізічных асоб.

Аб даходах ФСАН...

Паступленні ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў 2018 годзе, паводле папярэдніх звестак, склалі 13,9 млрд рублёў і павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам на 17,4 %.

Ад работадаўцаў паступіла 12,7 млрд рублёў. Рост у адносінах да мінулага года склаў 17,4 %. Каля 115,5 млн рублёў — гэта ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Ад ІП, адвакатаў, натарыусаў і іншых катэгорый фізічных асоб, якія самастойна аплачваюць унёскі, паступіла 124,4 млн рублёў, або менш за 1 % ад агульнай сумы. Таксама ў даходы ФСАН паступілі непадатковыя паступленні ў памеры каля 207,8 млн рублёў.

Таксама ў даходную частку бюджэту ўваходзіць трансферт з рэспубліканскага бюджэту на кампенсацыю нестрахавых выдаткаў, г. зн. расходаў, фінансаванне якіх прадугледжана з рэспубліканскага бюджэту. Маюцца на ўвазе, напрыклад, сацыяльныя пенсіі асобам, якія не выпрацавалі страхавы стаж, і, адпаведна, іх выплаты не абумоўлены дзяржаўным сацыяльным страхаваннем, а таксама некаторыя дапамогі, якія выплачваюцца з рэспубліканскага бюджэту. За мінулы год трансферт з рэспубліканскага бюджэту на кампенсацыю нестрахавых выдаткаў склаў 810,5 млн рублёў.

...і аб выдатках

Што да выдаткаў ФСАН, то больш за 77 % іх накіравана на выплату пенсій (гэта 10,5 млрд рублёў, з якіх 10,2 млрд рублёў накіравана на выплату працоўных пенсій).

Больш за 21 % выдаткаў ідзе на выплату дапамог (або 2,9 млрд рублёў). Каля 44 % усіх выдаткаў на дапамогі, або 1,3 млрд рублёў, складаюць выдаткі на дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў.

На дапамогі па часовай непрацаздольнасці ідзе 23 % усіх выдаткаў на дапамогі, або больш 656 млн рублёў. За год аплачваецца каля 3,4 млн лісткоў непрацаздольнасці.

Астатнія пункты выдаткаў — гэта аднаразовыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, дапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады і некаторыя іншыя. Таксама расходы датычацца мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці, санаторна-курортнага лячэння і іншых.

У цэлым, па словах Наталлі Паўлючэнкі, паводле папярэдніх вынікаў за мінулы год, бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 314,9 млн рублёў. Міжбюджэтны трансферт для збалансаванасці бюджэту фонду на выплату працоўных пенсій і дапамог летась не прыцягваўся.

ДАВЕДКА «ЗВЯЗДЫ»

Летась толькі Мінск змог цалкам забяспечыць выплату пенсій і дапамог сродкамі, якія паступаюць у ФСАН. Забяспечанасць імі ў сталіцы склала крыху больш за 151 %. Усе астатнія рэгіёны краіны былі датацыйнымі. Найменшая забяспечанасць ФСАН уласнымі сродкамі была ў Магілёўскай вобласці — 67,1 %, потым ідзе Віцебская вобласць — 69,2 %, далей Брэсцкая — 73,1 %. Амаль забяспечана ўласнымі сродкамі для выплаты пенсій і дапамог Мінская вобласць — 98,6 %. Калі разглядаць у разрэзе раёнаў, то забяспечанымі з'яўляюцца толькі 25 раёнаў, з якіх восем раёнаў Мінска.

Святлана БУСЬКО

Название в газете: Пенсіі, дапамогі, лісткі непрацаздольнасці...

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».