Уладзімір Гушча (на фота злева) і Аляксандр Хрытановіч жывуць у вёсцы Заазер'е Сенненскага раёна.
У вёсцы, дзе зусім няшмат жыхароў, іх падворкі знаходзяцца побач. Не толькі суседства, але і аднолькавы карысны занятак збліжае мужчын — пчалярства. Болей за трыццаць гадоў таму яны асвоілі тэхналогію ўтрымання пчол, паставілі на сваіх прысядзібных участках па некалькі дзясяткаў пчаліных домікаў і паспелі стаць сапраўднымі карыфеямі мядовай справы.
Уладзімір Паўлавіч у маладосці дапамагаў свайму бацьку, пчаляру-аматару, і атрымаў ад яго мудрыя парады. А яго сусед Аляксандр Іванавіч, працуючы ў калгасе трактарыстам, а потым і ў лясніцтве, пасябраваў з лясгасаўскім пчаляром і засвоіў ад яго каштоўную навуку. Гэтымі днямі суседзі на сваіх пчальніках праводзяць чарговы агляд перадроевага стану пчол — ужо чацвёрты пасля гэтай зімы, дапамагаюць адзін аднаму, дзеляцца вопытам «салодкага» рамяства.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.
«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.