Вы здесь

Добрая вада ў Чорнай Лазе


Першы раз мне давялося пабачыць, як каталікі ў адным з куточкаў Беларусі праводзяць дзень Святой Тройцы. Свята адбывалася на могілках у Чашніцкім раёне каля вёскі Чорная Лаза. Як і калісьці, па дарозе на клады людзі ідуць да крыніцы Добрая вада, якая дапамагае ад хвароб вачэй. Мясцовыя так і кажуць: «Тройцу будзем спраўляць побач з Добрай вадой у Чорнай Лазе».


Жыхары Лепельскага, Барысаўскага і Чашніцкага раёнаў у гэты Траецкі дзень спяшаюцца на лясную могілкавую гару, якая месціцца на дарозе з Латыгалічаў у Лепель. Тут мне сустрэліся людзі вёсак Замошша, Сівы Камень, Студзёнка Першая і Другая, Уцеха, Сялец, Глыбочыца, Цярэшкі, Жартайка, Клетнае, Чорная Лаза, Латыгалічы. Выхадцы з гэтага так званага «каталіцкага куста» прыехалі таксама з Мінска, Полацка, Барысава, Лепеля. наведалі родныя мясціны цяперашнія жыхары Латвіі і Эстоніі. Часы мяняюцца, але добрая традыцыя застаецца і збірае землякоў з усяго свету.

— Вельмі радуюся, калі пабываю на могілках сваіх продкаў, калі сустрэну тут сваіх аднавяскоўцаў, былых аднакласнікаў, сяброў, маё сэрца перапаўняецца станоўчымі эмоцыямі, — кажа былы жыхар вёскі Замошша Анатоль Галубец.

Пра сваю фамільную гісторыю, кінуўшы некалькі манет у крыніцу, мне распавяла жыхарка Барысава Галіна Крупеніч.

— Гэтую крыніцу яшчэ ў другой палове дзевятнаццатага стагоддзя ўпарадкаваў мой прапрадзед — мясцовы муляр, ён збіраў і ўкладваў камяні вакол вады, рабіў прыступкі — усё гэта засталося і па сёння.

На паўднёвым ускрайку могілак захаваліся каменныя крыжы і пахавальня: гэта пачатак пантэона памяці і легенда, бо ніхто не ведае, хто ляжыць пад тымі крыжамі.

Цікава: усе лічаць, што менавіта іх продкі знайшлі Добрую Ваду і заснавалі могілкі.

Антаніна Ліпская з Барысава каля былой каплічкі

Жыхарка вёскі Замошша Антаніна Стэльмах на паўднёвай частцы каталіцкіх могілак глядзіць старыя помнікі

Анатоль Ліпскі і Антаніна Стэльмах чытаюць надпісы на каменым крыжы

Франя Наталевіч з сынам Леанідам з вёскі Латыголічы

Аднакласнікі і выпускнікі Замашанскай сярэдняй школы

Род Мацельскіх-Ліпскіх (злева направа) Анатоль Ліпскі, Антаніна Ліпская, Віктар Рыкун, Ганна Мацельская, Регіна Шантэр

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.