Вы здесь

«Чорную панну Нясвіжа» цяпер можна не толькі ўбачыць, але і пачуць


Спектакль «Чорная панна Нясвіжа» паводле п'есы Аляксея Дударава цяпер можна не толькі ўбачыць, але і пачуць — у пастаноўцы канала «Культура» Беларускага радыё. Прэм'ера яго адбудзецца ў праграме «Радыётэатр плюс» 23 чэрвеня а 19-й гадзіне — у эфіры, а таксама на сайце www.radіokultura.by.


Як сцвярджае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок, знакамітая легенда не страчвае актуальнасці і ў наш час: «Мы вырашылі запісаць спектакль «Чорная панна Нясвіжа» для захоўвання ў радыёфондах, што зробіць яго даступным для мільённай аўдыторыі і цяпер, і ў наступныя дзесяцігоддзі. У супольнай рабоце акцёраў-купалаўцаў, каманды канала і кампазітара Віктара Капыцько атрымаўся сапраўдны гімн вялікаму каханню, якое не мае межаў».

У пастаноўцы ўдзельнічалі Валянціна Гарцуева (Барбара Радзівіл), Павел Астравух (кароль Жыгімонт), Ала Ельяшэвіч (Бона Сфорца), Ігар Дзянісаў (Радзівіл Руды), Аляксандр Паўлаў (Радзівіл Чорны) і іншыя акцёры тэатра імя Янкі Купалы, а таксама аўтар п'есы Аляксей Дудараў, які выканаў ролю вядучага.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Название в газете: Рамантыка з XVІ стагоддзя

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.