Вы здесь

«Залаты» адлік пачаўся!


За тры першыя спаборніцкія дні зборная Беларусі ўпэўнена замацавалася на другім радку агульнакаманднага медальнага заліку.

За гэты час нашы атлеты заваявалі 34 узнагароды, 10 з іх — залатыя. Больш за ўсё медалёў у скарбонку краіны прынеслі прадстаўнікі самба — 15 узнагарод. Парадавала і зборная па мастацкай гімнастыцы: у групавых практыкаваннях яны ўзялі ажно два «золаты» — у практыкаванні з трыма абручамі і чатырма булавамі і ў шматбор'і.


Фота БелТА.

У агульнакамандным заліку апярэджваюць беларусаў толькі расіяне, за тры дні зборная краіны-суседкі заваявала 41 узнагароду.

У чацвёрты дзень спаборніцтваў было разыграна 14 камплектаў медалёў у такіх відах, як аэробіка спартыўная, баскетбол 3х3, скачкі на батуце, дзюдо, стральба кулявая і стэндавая. Таксама прайшлі папярэднія спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, настольным тэнісе і стральбе з лука. Учора ў барацьбу за ўзнагароды ўступілі батутысты, у жаночых індывідуальных практыкаваннях Марыя Махарынская і Ганна Ганчарова, а ў мужчынскай сінхроннай катэгорыі — Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. Фіналы прайшлі ўвечары. Паспяховымі выступленнямі парадавалі беларускія прадстаўнікі баскетбола 3х3. Мужчынская і жаночая зборныя прабіліся ў паўфінал, барацьба за медалі адбылася таксама ўвечары.

Фо­та Ган­ны ЗА­НКА­ВІЧ.

Першыя прызёры ІІ Еўрапейскіх гульняў ужо пачалі рабіць свой выбар у праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Алімпійскі шлях». Дзяўчаты з групавых практыкаванняў па мастацкай гімнастыцы падтрымалі мінскую СДЮШАР прафсаюзаў імя Газіевай. Нагадаем, Анастасія Рыбакова, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Ганна Гайдукевіч і Ганна Швайба 23 чэрвеня заваявалі две залатыя медалі на гімнастычным памосце ў «Мінск-Арэне». Як адзначылі арганізатары, спартсменкі прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны, і выбар школы быў зроблены шляхам простай большасці. Сума 15 тыс. рублёў пералічана мінскай СДЮШАР прафсаюзаў па мастацкай гімнастыцы. Каманда па стральбе з лука накіравала 10 тыс. рублёў Магілёўскаму абласному комплекснаму цэнтру алімпійскага рэзерву, у якім Карына Дзёмінская і Ганна Марусава праходзяць сваю падрыхтоўку. Веласіпедыстка Таццяна Шаракова накіравала 7500 рублёў роднай Віцебскай СДЮШАР БФСТ «Дынама».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбор редакции

Общество

Как под Минском сортируют мусор

Как под Минском сортируют мусор

Оператор вторичных материальных ресурсов и движение за переработку отходов «Цель 99» дали людям возможность своими глазами увидеть, как выглядят «мусорные кладбища».

Спорт

Гребчиха Ольга Худенко: Я еще не скоро остановлюсь

Гребчиха Ольга Худенко: Я еще не скоро остановлюсь

О слезах, поте и победе самого белорусского вида спорта.