Вы здесь

Гаспадары запаведнага вострава


Аранжавыя сувенірныя пеўні — гэта ганаровы знак, які заснаваў і ўручае Белаграпрамбанк за найлепшую аграсядзібу.


Сёлетнім пераможцам у аграсядзібным руху стаў «Запаведны востраў» — аграсядзіба на беразе возера Івесь, што непадалёк ад Глыбокага. Гаспадар сядзібы Аляксандр Цвірка ды яго жонка і паплечніца Алена (яны на гэтым фота) і раней прызнаваліся найлепшымі гаспадарамі, але гэтым разам ім уручылі «Гран-пры», а таксама яны сталі найлепшымі ў намінацыі «Прызнанне» і «Экалагічная сядзіба». Адмысловы дызайн, утульнасць і камфорт гасцявых домікаў, маляўнічы прыродны ландшафт, ферма звяроў і птушак, пірсы і мотапаром, нацыянальная кухня — усё гэта вельмі падабаецца наведвальнікам, якія хоць раз пабывалі на незвычайным востраве.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции