Вы здесь

Паэтычны фестываль «Ракуцёўскае лета — 2019» адбудзецца ў нядзелю


Ужо ў гэту нядзелю адбудзецца паэтычны фестываль «Ракуцёўскае лета — 2019». У літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» завітаюць нашчадкі паэта і Эміліі Луцкевіч.


Фота bellitmuseum.by

Арганізатары фэсту запрашаюць усіх ахвотных далучацца да свята — хто ведае, магчыма, пазней менавіта ваша гісторыя наведвання гэтага месца стане легендарнай?..У 11 гадзін распачнецца прывітальная імпрэза каля памятных камянёў. Ужо праз гадзіну — літаратурна-музычная імпрэза. З 12 да 16 гадзін пройдуць майстар-клас па напісанні лімерыкаў і інтэлект-трэніроўка ад ПЭН-цэнтра, гульні «Падарожжа з Вільні ў Мінск», «Літаратурны кракадзіл», «Музейная шуфлядка», квэст па экспазіцыі, а таксама майстар-клас па выцінанцы.

Варта адзначыць, што ўжо мінула 25 год з таго моманту, калі літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» прыняў першых наведвальнікаў. Менавіта ім, першым, пашчасціла акунуцца ў атмасферу старасвецкага фальварка, на свае вочы ўбачыць «Дом гаспадара», што ласкава прымаў беларускага паэта з далёкага Яраслаўля, наведаць экспазіцыю ў адноўленым «Дамку арандатара», зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы «жывой вады», пра якую некалі напісаў паэт...

Цяпер у «Фальвараку Ракуцёўшчына» адкрылася экспазіцыя ў «Доме гаспадара». Яе экспанаты знаёмяць з жыццём былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага і яго гасцей, апавядаюць пра Эмілію Шабуню і яе маленькую дачку Яніну, якія былі побач з Максімам два летнія месяцы і пакінулі ўспаміны пра маладога паэта.

У самых актыўных і спрытных гасцей ёсць магчымасць трапіць на свята ў складзе арганізаванай группы з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча (тэлефон (8017) 334-42-69), кошт білетаў — 10—15 руб. Самастойна дабрацца ў фальварак можна на электрычцы Мінск—Маладзечна, Маладзечна—Мінск (станцыя Уша) ці маршрутным таксі Мінск—Краснае, Мінск—Маладзечна (вёска Краснае).

Варвара ГОМАН

Выбор редакции

Калейдоскоп

Восточный гороскоп на следующую неделю

Восточный гороскоп на следующую неделю

Козерогам важно на этой неделе закончить неотложное дело, которое уже давно не дает покоя.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.