Вы здесь

У Мінску стартуе серыя прафесійных сустрэч педагогаў у нефармальнай абстаноўцы


25 студзеня ў Мінску стартуе серыя прафесійных сустрэч педагогаў у нефармальнай абстаноўцы — адукацыйных бранчаў, куды запрашаюцца неабыякавыя настаўнікі, якім ёсць што сказаць.


«Рабі, вучыся, дзяліся з іншымі і змяняй» — менавіта так ахарактарызавала сутнасць мерапрыемства адзін з яго арганізатараў, сузаснавальнік акадэміі крэатыўных тэхналогій ІT Рrіnсеss і прыватнай школы STЕАM, выкладчык, бізнес-кансультант і ментар Валянціна ЧЭКАН. — Гатоўнасць да змен — адна з галоўных умоў поспеху трансфармацыі адукацыйнай сістэмы. Гатоўнасць у гэтым выпадку разумеецца намі з двух пазіцый. Першая — педагог ведае, як змяніць адукацыйны працэс і што для гэтага трэба рабіць. Другая — ён валодае інструментамі: спосабамі, прыёмамі, тэхналогіямі... Гатоўнасць да змен уключае жаданне асвойваць новае і рэалізоўваць яго на практыцы. Гэта, я ўпэўнена, асабісты выбар кожнага педагога.

Праблематыка першай сустрэчы, якая адбудзецца 25 студзеня, — «Адукацыйны працэс у школе: што можна было б зрабіць, калі б можна было рабіць усё?» 8 лютага на абмеркаванне выносіцца тэма «Методыкі і філасофія адукацыйнага працэсу: ці адчуваем мы розніцу?». 22 лютага ў цэнтры ўвагі будуць настаўніцкая этыка, рызыкі і вырашэнне канфліктных сітуацый. Ацэньванне і матывацыю (ці можна паставіць паміж імі знак роўнасці) педагагічная супольнасць абмяркуе 14 сакавіка.

«Мы выступаем у якасці арганізатараў адукацыйных бранчаў, ініцыятараў дыскусій, але ў нас няма гатовых адказаў на ўсе пастаўленыя пытанні», — падкрэслівае кіраўнік ІT-школы Mуfrееdоm, архітэктар адукацыйных сістэм, адукатар Яўген ЛУФЕРЧЫК.

— Нельга сядзець на месцы і чакаць, пакуль іншы рэалізуе ідэю, якая нарадзілася ў цябе ў галаве. Якой бы дзівацкай ні была думка — дзяліся ёю і шукай аднадумцаў. Самае галоўнае — гэта зразумець, што ты не адзінокі і абавязкова знойдуцца людзі, гатовыя цябе падтрымаць, — разважае Валянціна Чэкан. — Нашы адукацыйныя бранчы — шанц падрасці ў прафесійным плане праз стасункі з носьбітамі цікавых ідэй. Кожны чалавек унікальны і мае каштоўны багаж з ведаў і вопыту. Вучыся аддаваць бескарысліва — і ты зможаш атрымаць у тысячу разоў больш!

Дзяліся чым-небудзь. Гэта няпраўда, што табе няма чым падзяліцца з калегамі. Зазірні ўнутр сябе і знайдзі тое, што можа быць цікава хоць аднаму чалавеку на планеце. А гэта ўжо значыць, што ты знойдзеш тысячы такіх жа, як сам. Калі пераступіш цераз страх застацца незразумелым, перад табой адкрыюцца новыя гарызонты. А калі твае ідэі становяцца здабыткам дзясяткаў і сотняў іншых, яны набываюць зусім іншую форму, ператвараюцца з фантазій у рэальныя рэчы. Таму, пачуўшы ад незнаёмых людзей адгалоскі сваіх думак, не здзіўляйся, бо ты ўжо пачаў змяняць свет.

Для ўдзелу ў адукацыйных бранчах патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Название в газете: А вы гатовы да змен?

Выбор редакции

Экономика

Десять вопросов о кредитах, или что нужно знать о кредите, чтобы он стал средством реализации целей, а не бременем на плечах

Десять вопросов о кредитах, или что нужно знать о кредите, чтобы он стал средством реализации целей, а не бременем на плечах

О чем обязательно нужно подумать перед тем, как брать на себя финансовые обязательства перед банком?

Общество

Не попасть в рабство онлайн. Как в стране борются с торговлей людьми

Не попасть в рабство онлайн. Как в стране борются с торговлей людьми

С 2000 года в Беларуси выявлено 4421 такое преступление.