Вы здесь

Не сумуйце — «Конік» прыскакаў!


У старажытным палескім Давыд-Гарадку самае галоўнае свята для жыхароў — стары Новы год. Гарадчукі з нецярпеннем чакаюць ноч з трынаццатага на чатырнаццатага студзеня — гатуюць традыцыйныя стравы, запрашаюць гасцей і чакаюць «конікаў» — так называюць тут шчадроўны гурт, у якім абавязкова ёсць персанаж у выглядзе белага коніка. У старанавагоднюю ноч па горадзе бегаюць дзесяткі касцюміраваных і ражаных гуртоў — і дзеці, і дарослыя, якія спяваюць, танцуюць і хваляцца сваім «канём» — такая, вось, у іх шчадроўная форма віншавання.


Давыд-гарадчукі ганарацца сваёй традыцыяй, бо толькі ў іх зхаваўся гэты незвычайны абрад. Летась, нарэшце, «конікам» нададзены статус дзяржаўнай культурна-гістарычнай каштоўнасці. А яе — каштоўнасць, аберагаюць звычайныя сем’і гарадчукоў, якія дзесяцігоддзямі захоўваюць веру ў магічную .сілу абраду. І адзін з такіх — род Кулагаў —чатыры сятры і два брата. Са сваімі мужамі і жонкамі, дзецьмі, пляменнікамі і ўнукамі яны рыхтуюць святочныя ўборы і вандруюць па вуліцах і дамах сваіх землякоў, дораць весялосць і пажаданні. І гэтым разам калядная ноч у Гарадку віравала напоўніцу, гуртоў было хоць адбаўляй, але я «прыбіўся» да гурта Кулагаў і назіраў, як гэтыя няўрымслівыя гарадчукі спяваюць пракаветныя калядныя песні, віртуозна іграюць на гармоніках, жвава танцуюць. Мне было дазволена ўбачыць і таямніцу падрыхтоўкі і прымеркі маскарадных масак і касцюмаў. І гэта было неверагодна і нават не верыцца, што ў звычайных людзей, заклапочаных жыццём і цяжкай працай на зямлі, такая неспатольная прага і творчая фантазія. На гэтых здымках добра бачна, як ідзе падрыхтоўка і калядаванне вядомага і любімага ў гарадку гурта.

Анатоль КЛЯШЧУК, Столінскі раён

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.