Вы здесь

У Купалаўскім тэатры прадставілі новую пастаноўку «Першы»


Мяркую, што самыя цікавыя тэатральныя падзеі Мінску адбываюцца ў арт-прасторах і культурных хабах. Але ёсць у нас і дзяржаўныя тэатры, якіх не палохаюць эксперыменты. У  прыватнасці, малая сцэна РТБД і, вядома ж, Купалаўскі. Тыя, хто збольшага цікавяцца сучасным тэатральным працэсам, ведаюць аб Цэнтры беларускай драматургіі. Там маладыя драматургі падчас лабараторных работ ствараюць цікавыя, не адарваныя ад рэчаіснасці п’есы. Або камерная сцэна Купалаўскага, дзе робяць спектаклі па творах сучасных пісьменнікаў.


Фота з сайта Купалаўскага тэатра.

Вось і зноў у Купалаўскім здарылася штосьці цікавае: Раман Падаляка і Міхась Зуй прадставілі новую пастаноўку, якая называецца «Першы». Прэм’ера адбылася 8 студзеня. Калі казаць коратка, то гэты спектакль пра дзяцінства. Пра траўмы, радасці і ўспаміны, якія не паміраюць, нават калі ты робішся дарослым.

Трэба адзначыць далікатную працу мастака-пастаноўшчыка Таццяны Дзіваковай над сцэнаграфіяй. Дзеючыя асобы (а іх усяго чатыры) у чорным імітуюць дзіцячую вопратку. Сцэна амаль пустая. З’яўляецца драўлянае крэселка, на якім звычайна сядзяць дзеткі ясельнага ўзросту, і вялізны мікрафон, да якога немагчыма дацягнуцца. Таму героям даводзіцца залазіць на гэтае крэселка і крычаць, выцягваючыся ўсім целам. Гэтай дзеяй аўтары падкрэсліваюць, як складана маленькаму чалавеку данесці нешта важнае даросламу. Часам на сцэне з’яўляюцца атрыбуты дзяцінства: цацкі і гаршчок. На працягу ўсёй пастановы на сцяну транслююцца манахромныя фотаздымкі маленькіх дзяцей і саміх акцёраў.

Таццяна Дзівакова працуе з колерамі вельмі акуратна і стрымана. Чорна-белую палітру яна разбаўляе жоўтымі, зялёнымі, ружовымі дэталямі. Ставараецца камерная, інтымная атмасфера, якая была б зусім немагчымая на сцэне іншага тыпу. Мяркую, што калі б аўтары вырашылі пускаць на спектакль не больш за дваццаць гледачоў, то не памыліліся б. «Першы» — гэта тая дзея, якую трэба глядзець у маленькім памяшканні, седзячы як мага бліжэй да акцёраў.

Падаляка і Зуй паставілі спектакльвербацім. Гэта значыць, што ў аснову пакладзены дыялогі і маналогі сапраўдных людзей. І непрыдуманасць размовы адчуваецца. У рэпліках акцёраў праскокваюць дэталі, якія вельмі складана стварыць штучна. Яны гучаць як нешта падсвядомае. Тое, што часам усплывае ў  думках і не адпускае доўгі час. Такія ўспаміны-асацыяцыі, дзе адно чапляецца за іншае. Батарэя, на якую ты ўзлез, і глядзіш на ўвесь свет з новага ракурсу. І  маці, і падлога ўяўляюцца такімі маленькімі, а батарэя тым часам пячэ ў ногі. Ці дзень, калі замест школы ты пайшоў катацца на лыжах. І раптам спужаўся: маці ж умее глядзець тваімі вачыма! Зараз у  яе абед, шмат вольнага часу, і яна якраз праверыць, чым ты займаешся. Тады знаходзіш скрыню з пяском, якой карыстаюцца прыбіральшчыкі зімой, і  доўга-доўга глядзіш у гэтую скрыню, каб маці нічога не зразумела. Ці фотаздымак дзядулі. Ён памёр за чатыры гады да твайго нараджэння. Але ты чамусьці адчуваеш, што калі б дзядуля жыў зараз, ён бы цябе вельмі любіў. І таму ты з гэтым фотаздымкам заўсёды разам: спіш, ясі, гуляеш. Размаўляеш з ім і ўяўляеш, як дзядуля пасміхаецца і падразае галінкі клёна.

Важная рыса «Першага» — гэта не бессэнсоўная настальгія па дзяцінстве ці дэгенератыўны жарт тыпу «ў пяць гадоў я еў пясок», а напамін аб тым, што дзеці ўспрымаюць і запамінаюць усё. Зараз у  нашым грамадстве з’яўляецца добрая, як мне здаецца, тэндэнцыя: працаваць Шчырая размова У Купалаўскім тэатры прадставілі новую пастаноўку «Першы» над сваімі праблемамі разам са спецыялістам. І чым глыбей людзі пачынаюць корпацца ў сваёй свядомасці, тым больш становіцца зразумела: вялікая колькасць нашых праблем ідзе з дзяцінства. У спектаклі гучыць фраза: «Мама, ну навошта біць маленькага чалавека? Гэта ж бессэнсоўна». І вось усе гэтыя «навошта», усе гэтыя сістэмы дзіцячых садкоў, дзе ты павінен есці рыбную катлету, нават калі табе ад яе дрэнна, усе гэтыя «ты што, мяне не любіш?» калечаць дзіця. Прыкладна аб гэтым Падаляка і Зуй зрабілі спектакль.

Канешне, «Першы» — не толькі пра боль і агіду. Гэта і ўспаміны аб цёплых хвалях мора, аб першым каханні, аб фотаздымках, дзе ты сядзіш на гаршку. Аб тым, як пахнуць валасы маці і як тата пакідае табе сняданак на стале, а потым ты ў лёгкім сарафане ідзеш гуляць.

Атрымаўся такі па-добраму наіўны, светлы спектакль. Вельмі не хочацца казаць такіх афіцыйных слоў, але адначасова гэта актуальная ў сацыяльным плане пастаноўка, якая ўзнімае пытанні хатняга гвалту. Чаргаванне добрага і благога, вясёлага і сумнага, белага і чорнага стварае рытм, надае «Першаму» глыбіню, дае магчымасць гледачам у гісторыях пазнаць саміх сябе.

Калі спектакль скончыўся, я заўважыла, што нехта плакаў. Нехта казаў, што гэтая пастаноўка — толькі першы пласт працы. Ды апісанне дзяцінства павінна быць значна глыбей, нетрывіяльней. Прынамсі, відавочна, што аўтары зрабілі вельмі важную і карысную працу. У некаторыя моманты было няёмка і сумна з-за таго, што ў гісторыях дзеючых асоб я пазнавала сябе. Але, з іншага боку, калі няёмка мне, значыць, спектакль кранае, выводзіць з зоны камфорту, штурхае. Што яшчэ трэба? Напэўна, нічога.

 Арына КАРПОВІЧ

Название в газете: Шчырая размова

Выбор редакции

Общество

Горожан, которые с выходом на пенсию возвращаются в родительские дома, становится все больше

Горожан, которые с выходом на пенсию возвращаются в родительские дома, становится все больше

Сейчас чуть ли не в каждой деревне можно встретить бывших горожан.

Общество

На каких условиях принимают в «Национальную школу красоты»?

На каких условиях принимают в «Национальную школу красоты»?

Разговор с заместителем директора учреждения.

Калейдоскоп

Веселые истории читателей

Веселые истории читателей

Об отношениях, армии и подарках.