Вы здесь

У Віцебску пачала працаваць першая ў горадзе дзіцячая медыцынская амбулаторыя


У віцебскім спальным мікрараёне Білева на першым паверсе жылой шматпавярхоўкі ў пачатку тыдня пачала працаваць першая ў горадзе дзіцячая медыцынская амбулаторыя. Тут аказваюць дапамогу прыкладна 12 тысячам юных гараджан.


Амбулаторыя знаходзіцца на вуліцы 33-й арміі, у доме № 31 — на сёння гэта ўскраіна. У 2016 годзе ў тым жа Білеве адкрылі аналагічную ўстанову, толькі для дарослых.

Цяпер пры пашырэнні, развіцці мікрараёнаў і пры стварэнні новых плануецца праектаваць на першых паверхах будучага жылля медыцынскія аб'екты. Пра гэта паведаміў журналістам член Савета Рэспублікі, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый ДЗЕРКАЧ.

На патрэбы медыцыны з бюджэту вобласці штогод выдаткоўваецца каля чвэрці грошай. Сумы насамрэч вялікія, таму само жыццё прымушае шукаць нестандартныя падыходы ў фінансаванні, каб хапала на медыцыну, якая адпавядае патрабаванням часу. І мясцовая ўлада ў выніку стварэння «ўбудаваных» медыцынскіх устаноў будзе эканоміць грошы — дзякуючы таму, што не трэба будаваць паліклінікі з нуля.

Пры гэтым, што важна, жыхарам ускраін не трэба больш некалькі кіламетраў ездзіць самім і вазіць дзяцей на прыём да доктара.

Афіцыйная назва новай медыцынскай установы — педыятрычнае аддзяленне № 2. Яна ўваходзіць у склад абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра.

У амбулаторыі робяць аналізы, у тым ліку для складаных даследаванняў, прышчэпкі, ажыццяўляюць медыцынскія агляды. Каб выпісалі бальнічны, бацькам не трэба нікуды ехаць, бо ўсё аформяць на месцы. А так званыя вузкія спецыялісты будуць весці прыём па графіку.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай ШАРСНЁЎ, віншуючы з падзеяй жыхароў Білева, расказаў пра перспектывы медыцыны ў вобласці. У першую чаргу трэба завяршыць рамонт і мадэрнізацыю абласной бальніцы. Налета задумана шчыльна заняцца гэтым аб'ектам, вельмі важным для ўсяго Прыдзвінскага краю. За пару гадоў можна давесці да ладу ўсе медыцынскія ўстановы... Напрыклад, сёлета трэба здаць пад ключ хірургічны корпус абласнога анкалагічнага дыспансера.

Працягваецца стварэнне міжрэгіянальных медыцынскіх цэнтраў, якія дазваляюць акумуляваць фінансы і без кадравага голаду аказваць шэраг складаных медыцынскіх паслуг. У прыватнасці, высокатэхналагічныя аперацыі па замене тазасцегнавога сустава для медыкаў полацкага рэгіёна сталі звычайнымі.

Што датычыцца далейшага развіцця Білева, то яшчэ адным прыемным падарункам стане новая школа, другая па ліку ў мікрараёне.

У Віцебску сёлета будзе праведзены абласны фестываль працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі». І ў гараджан адпаведна будзе яшчэ не адно свята ў гонар уводу ў эксплуатацыю розных аб'ектаў сацыяльнага прызначэння.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега Клімовіча

Название в газете: Медыцына побач з домам

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.