Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў у Аршанскім райвыканкаме ў аўторак прамую лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Па тэлефоне за гадзіну да яго звярнуліся толькі пяць грамадзян. Дзве заяўніцы прасілі прывесці ў парадак вясковыя дарогі: у аграгарадку Смальяны і вёсцы Дачная. А жыхарка вёскі Рамальдава спадзяецца, што ёй пойдуць насустрач, каб зняць праблему асвятлення.
На асабісты ж прыём грамадзян запісалася каля сарака чалавек.
Памочніка кіраўніка дзяржавы зацікавіў зварот вынаходніка, які мае патэнт як аўтар ветрака. Мужчына сцвярджае, што яго ўстаноўка ў трыццаць раз таннейшая, чым існуючыя аналагі. Пры гэтым каэфіцыент карыснага дзеяння вельмі высокі. Рацыяналізатар паведаміў, што неабходна дапамога ў давядзенні ідэі да масавага вырабу. Кіраўніцтва райвыканкама ў курсе тэмы. І насамрэч, калі дэталёва вывучыць пытанне, у прынцыпе можна рызыкнуць і вырабляць інавацыйную прадукцыю ў Оршы і наваколлі. Анатоль Ліневіч даручыў заняцца вывучэннем гэтай тэмы і будзе асабіста кантраляваць, што па ёй зроблена.
Былі і просьбы дапамагчы ўладкавацца на работу. Пра гэта прасіла прыбіральшчыца, якая раней працавала на аўтамабільным рынку, але з ёй не працягнулі кантракт. Другі падобны выпадак — састарэлы мужчына захацеў стаць вартаўніком, аднак не прайшоў медыцынскую камісію. Ён можа працаваць гандляром, кладаўшчыком, але не хоча. Яму прапаноўвалі надомную работу, мужчына адмовіўся. Дадзена даручэнне паспрыяць заяўнікам у працаўладкаванні.
Адна з заяўніц скардзілася на несправядлівае, на яе погляд, рашэнне суда ў зямельным пытанні. А іншая грамадзянка паведаміла пра незаконнае будаўніцтва лазні суседзямі.
Дарэчы, тыя, хто прыйшоў на прыём, не толькі выказвалі незадаволенасць, прасілі дапамогі, але і дзякавалі. У прыватнасці, пасля звароту да памочніка Прэзідэнта на прыёме, які ён праводзіў у Оршы ў лютым, станоўча вырашана праблемнае пытанне, звязанае з тым, што залівала прыватны ўчастак.
У каментарыі прадстаўнікам СМІ Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што пазапланавы прыём грамадзян тлумачыцца тым, што не ўсе ахвотныя змаглі звярнуцца да яго падчас папярэдняга прыёму.
— Добра, калі людзі задаволены тымі дзеяннямі, якія ажыццяўляе мясцовая ўлада, каб дапамагчы. Можна ацаніць работу з людзьмі як нармальную, і ёсць надзея, што ў будучым гэты кірунак дзейнасці райвыканкама будзе яшчэ больш плённы, — падкрэсліў памочнік кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота БелТА
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.
Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?
Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.
Идентичность через наследство.