Дабрачынную акцыю ладзіць дырэкцыя міжнароднага фестывалю мастацтваў сумесна з віцебскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міру. Віртуальны «букет» стане альтэрнатывай традыцыйным кветкам, якіх сёлета публіка не зможа падарыць любімым артыстам — доступ на сцэну Летняга амфітэатра абмежаваны ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай.
«Выказаць свае пачуцці і падзякаваць выканаўцам за іх творчасць можна будзе, беручы ўдзел у акцыі «Букет дабрыні», — кажуць у Цэнтры культуры «Віцебск». — Для гэтага трэба пералічыць на спецыяльна створаны рахунак любую суму грошай, якія вы меркавалі выдаткаваць на прэзенты ці кветкі артыстам». Зрабіць гэта можна як у банкаўскіх аддзяленнях, так і самастойна праз сістэму АРІП — рэквізіты змешчаныя ў дырэкцыі фестывалю і на сайтах gck.by і fest-sbv.by. Усе сродкі, якія паступяць на дабрачынны рахунак, будуць скіраваныя на дапамогу выхаванцам Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Акцыя «Букет дабрыні», дарэчы, праходзіць у Беларусі і іншых краінах таксама ў Дзень ведаў, калі замест кветак настаўнікам бацькі і школьнікі ахвяруюць грошы на лячэнне цяжкахворых дзяцей.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Прэв’ю: semicvetic.com
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.
Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?