Вы здесь

Тут бярозы ды сосны — партызанскiя сёстры


Удзельнiкi VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii наведалi ваенна-гiстарычны комплекс «Партызанскi лагер», якi знаходзiцца ў Дзяржынскiм раёне. Тэматыка гэтай лясной экспазiцыi асаблiва зацiкавiла тых, хто працаваў у секцыi «Стварэнне ўмоў для павышэння сацыяльнай i эканамiчнай актыўнасцi моладзi ў мэтах устойлiвага развiцця рэгiёнаў Беларусi i Расii».

Прадстаўнiкi маладзёжнага парламента i маладзёжных арганiзацый з беларускага боку i «Расiйскага саюза сельскай моладзi» абмянялiся ўражаннямi ад убачанага ў лясным лагеры барацьбiтоў за мiр i спакой, падзялiлiся сваiмi планамi ў рэчышчы патрыятычнага выхавання.


Тут усё, як спяваецца ў песнях пра беларускiх партызан: бярозы ды сосны над зямлянкамi, шумлiвыя вершалiны над таямнiчымi сцежкамi... Ёсць тут i жывы сведка тых часоў, калi лясныя гушчары надзейна хавалi сляды прыстанiшча народных мсцiўцаў, — магутны дуб, якому пад пяцьсот гадоў.

Стваральнiкi гэтага комплексу iмкнулiся аднавiць выгляд партызанскага лагера адпаведна з дакументальнымi крынiцамi, якiя захоўваюцца ў Дзяржаўным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. У гады вайны такiх лясных баз на тэрыторыi Беларусi была вялiкая колькасць, супраць акупантаў змагалiся амаль 380 тысяч партызан.

Рэканструктары аднавiлi не толькi знешнi выгляд зямлянак, але i далi магчымасць зазiрнуць у кожную з iх — убачыць, як быў уладкаваны штаб, як жылi радавыя байцы, пазнаёмiцца з iнтэр'ерам лясной друкарнi, разгледзець iнструменты i зброю ў майстэрнi.

Тут жа ўзведзены навес з шыльдай «Лясная школа». На гэтым месцы iнструктар дзелiцца з экскурсантамi навыкамi выжывання ў лесе, нагадвае пра правiлы беражлiвых адносiн да прыроды.

Супрацоўнiкi ваенна-гiстарычнага комплексу — людзi i дасведчаныя, i iнiцыятыўныя. Адна з iх — выпускнiца Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта Кацярына Раманюк (на фота). Яна абаранiла дыплом спецыялiста па турызме. Як i яе калегi, Кацярына сустракае наведвальнiкаў у адзеннi ваенных часоў.

Яўген ПЯСЕЦКI

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.