Вы здесь

На сцэну Вялікага тэатра вярнуўся балет «Шчаўкунок»


Адзін з самых прыгожых і казачных спектакляў у гісторыі балету зноў вярнуўся на беларускую сцэну — і вельмі своечасова. Таму што ў пару калядных і навагодніх святаў самы лепшы падарунак, які дазволіць і дзецям, і дарослым на нейкі час перанесціся з трывожнай сучаснасці — наведванне спектакля «Шчаўкунок».


Казачны балет Пятра Чайкоўскага з’явіўся ў новай рэдакцыі харэографа Валянціна Елізар’ева. Апошні раз ён быў паказаны ў Вялікім тэатры Беларусі сем год таму, 16 студзеня 2013-га году, у пастаноўцы дырыжора Аляксандра Анісімава і са сцэнаграфіяй Яўгенія Лысіка. Цяпер у якасці дырыжора — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, сцэнограф застаўся тым жа. А легендарны харэограф Вячаслаў Елізар’еў, які на прэм’еры выйшаў на сцэну ў цыліндры аднаго з галоўных герояў казкі, чараўніка Драсельмеера, сцвердзіў: «Я спадзяюся, што мой зварот шмат што ўдакладніў у спектаклі, і ён зрабіўся больш стройны па думцы».

Пры гэтым у пастаноўцы засталася ўсё тая ж чароўная атмасфера, і ўсё тая ж нязменная мудрасць, якая змушае гледача паверыць у лепшае.

За час існавання на беларускай сцэне — а прэм’ера папярэдняй рэдакцыі адбылася ў 1982 годзе — у спектаклі былі задзейнічаныя найярчэйшыя зоркі беларуская балету. Галоўныя партыі ў прэм’ерным спектаклі, які адбыўся 13 кастрычніка 2020 года, выканалі Ірына Яромкіна, Алег Яромкін, Юрый Кавалёў, Карына Малахоўская, Таццяна Дубатоўка, Ксенія Ржэўская, Яна Штангей, Ягор Азаркевіч ды іншыя выдатныя артысты.

Людміла ІВАНОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбор редакции

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.

Общество

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Мероприятие проводится на добровольной основе.

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.