Вы здесь

Бабічы — вёска майстроў і мастакоў


Вёска Бабічы знаходзіцца ў Чачэрскім раёне. Тут па-ранейшаму захоўваюць традыцыю ўпрыгожваць вокны «буконкамі» (стаўнямі альбо аканіцамі) і кветкава-стрэльчатымі карункамі на ліштвах. Аднаго з такіх майстроў-сталяроў, які ўмеў рабіць менавіта бабіцкія карункі, звалі Пётр Кірыенка — паўвёскі хат з ягонымі вокнамі весела глядзяць на навакольны свет.


 

Але ў апошні час у паселішчы пайшла псеўда-мода на маляванкі на будынках, брамах і агароджах, і ўсё для таго, каб надаць свайму жытлу сучасны, сімпатычны выгляд. Вядома, як і ліштвы, маляванкі адразу кідаюцца ў вочы. І ў гэтым нічога дрэннага няма. Але пры гэтым апантаныя мастакі забываюць пра каштоўнасці сваіх папярэднікаў-аднавяскоўцаў.

Справа ў тым, што Бабічы спрадвеку славіліся сваімі тканымі ўзорамі і арнаментамі. Яны зберагліся на ручніках, набожніках і посцілках і нясуць у сабе важныя сакральныя сімвалы жыцця. Але хто пра гэта ведае, акрамя этнографаў-навукоўцаў і супрацоўнікаў Бабіцкага Цэнтра ткацтва? Цяпер самы час зрабіць спрадвечныя сімвалы  сапраўдным брэндам вёскі і раёна, калі іх гарманічна і прыгожа падаць, як адмысловае дызайнерскае і архітэктурнае рашэнне.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара


Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.