Вы здесь

«І не знікаць Паэтам вечна, У вечнай Песні жывучы»...


Да 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча, што адзначаецца якраз сёння, па ўсёй Беларусі ладзяцца цікавыя экспазіцыі і імпрэзы. Учора мы завіталі на адну з самых цікавых і вобразных — у Дзяржаўны музей беларускай літаратуры. Там сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук зладжана часовая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве».


Для многіх будзе адкрыццём, што пісьменніка яшчэ пры жыцці малявалі мастакі і ляпілі скульптары. Яго асоба натхняла, як і яго творы, — у экспазіцыі можна ўбачыць ілюстрацыі да Караткевічавых кніг работы Генадзя Грака, Пятра Драчова, Міколы Купавы, а таксама афішы з пастановак Вялікага тэатра «Сівая легенда», «Дзікае паляванне караля Стаха», эскізы касцюмаў да «Ладдзі Роспачы». Прадстаўлены работы і самога пісьменніка — ён нядрэнна маляваў.

«Свет шчодры. // Свет мяне паўторыць... // Ну, а не свет, // дык Беларусь. — // Мне — досыць...» Ён гэта ведаў. Беларусь яго памятае, ім натхняецца, яго паўтарае.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.