Вы здесь

Вада гаючая і жывая


Сёння амаль у кожным райцэнтры ладзяцца богаслужэнні з нагоды вялікага праваслаўнага свята — у гэты дзень дзве тысячы гадоў таму ў рацэ Іардан адбылося Хрышчэнне Ісуса.


У Беларусі свята спрадвеку называюць Вадохрышчам, на азёрах і рэках робяць купелі для абмывання, асвячаюць ваду і набіраюць яе для спажывання. Заходзяць у сцюдзёную ваду, акунаюцца, бо лічаць яе лячэбнай, карыснай для здароўя — цялеснага і духоўнага. Вадохрышча пачынаецца напярэдадні, з першай зоркай, і працягваецца ўвесь дзень дзевятнаццатага студзеня.

Кожны год мне даводзіцца спыняць у часе вадохрышчанскія карціны, бываць на «ярданах» не толькі ў Мінску і ў сталічным рэгіёне, але і ў іншых кутках нашай краіны — у Чачэрску на Святым возеры і ў Шчучыне на гарадскім вадасховішчы, на Скачальскім возеры ў Старадарожскім раёне і ў Лагойску на рацэ Гайна... І кожны раз назіраць, як шануюць і берагуць беларусы вадохрышчанскую традыцыю.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.