Вы здесь

Аэраграфіст і яго горад


Жыхар старажытнай Смаргоні Іван Піліпчык неабыякавы да гісторыі і культуры свайго горада і раёна. Ён выяўляе пачуцці надзвычай красамоўна — малюе на сценах грамадскіх будынкаў (цяпер гэты мастацкі працэс называюць муралам) старажытныя гравюры і выявы помнікаў абарончага дойлідства.


Вось адна з такіх работ — «Крэўскі замак». Таксама ўпрыгожвае мастак і інтэр'еры дзіцячых устаноў. Роспісы і лаканічны стыль рукі Івана лёгка пазнаюцца. Месцічы ведаюць, што ён выкарыстоўвае адмысловы «пэндзаль» — аэрограф і кампрэсар, бо неаднойчы бачылі Піліпчыка за работай. На сцяне смаргонскага Палаца шлюбу графік напісаў слова «Каханне» на розных мовах свету, і гэты малюнак стаў своеасаблівым слоўнікам аднаго слова, якое сімвалізуе глыбокія пачуцці. Смаргонцы любяць і гэты «каліграфічны» аб'ект, і іншыя творы, напрыклад, белага каня і чорнага ката на фасадах крамаў, гравюру «Беларускія скамарохі» на сцяне музея. Наогул, без гэтых графіці ўжо немагчыма ўявіць Смаргонь. Іван прызнаецца, што найбольшае эстэтычнае задавальненне яму дае копія гравюры «Старая кірмашовая плошча ў Смаргоні», якая змясцілася на будынку вузла сувязі на 65 квадратных метрах. У думках і марах апантанага мастака выспяваюць новыя праекты, а гэта азначае, што горад стане яшчэ цікавейшы і прыгажэйшы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».

Сельское хозяйство

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.