Вы здесь

Пазітыўна на вуліцы Гомельскай


А як інакш?! Падпісчыца «Звязды» з трыццацігадовым стажам, былы школьны філолаг Ніна Калыхан на жыццё глядзіць вельмі аптымістычна, хоць у былой чарнобыльскай перасяленкі нараканняў на лёс было шмат.


Ніна Васілеўна распавяла, што гэтую вуліцу на ўскраіне Маладзечна для пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС пабудавалі ў 1991 годзе і назвалі Гомельскай, на ёй пасяліліся ўраджэнцы Хойніцкага раёна. За гэты час палешукі сталі сваімі, бо ніколі не страчвалі надзеі на лепшае, добра працавалі, гадавалі дзяцей, актыўна ўключаліся ў грамадскую работу — і з імі заўсёды віравала мясцовае жыццё. А яшчэ сябравалі з беларускімі газетамі і часопісамі. Ніна Васілеўна не ўяўляе свой дом без нашай газеты і штодня чакае паштальёна.

— Сваю маленькую радзіму жыхары вуліцы Гомельскай ніколі не забываюць, — дзеліцца пенсіянерка. — У прыгожым месцы, каля крыніцы, мы паставілі помнік чарнобыльцам-перасяленцам, кожны год збіраемся каля яго. Вось і сёлета, у канцы красавіка, мы зноў збяромся разам.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Маладзечанскі раён

Выбор редакции

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.