Вы здесь

На рамесніцкім падворку


У Рагачоўскім раёне самабытных, з індывідуальным бачаннем свету і непаўторным стылем выяўлення разьбяроў па дрэве можна палічыць па пальцах адной рукі. Сярод іх — і жыхар вёскі Стрэнькі Ігар Ткачоў. Займацца дрэвам ён пачаў у дарослым жыцці, пры гэтым пачынаў з простых форм — выразаў звычайныя лыжкі. Далей — болей: дасканала асвоіў геаметрычную тэхніку, а потым пацягнула на больш складаныя — аб'ёмныя выявы. Захапіў свет беларускай фаўны, пачаў ствараць скульптурныя «партрэты» жыхароў нашых лясоў і балот.


Цяпер Ігар Рыгоравіч працуе ў Стрэнькаўскім раённым цэнтры рамёстваў, выкладае асновы разьбярства вясковым дзецям (дарэчы, навучыў рамяству і свайго сына), працягвае прыродную тэму, удзельнічае ў фестывалях, выстаўках і кірмашах, а найперш сваімі работамі ўпрыгожвае рамесніцкі падворак.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.