Вы здесь

Скейт-парк: Тэрыторыя для «крутых». Фотарэпартаж


Пяць гадоў таму ў сталіцы была пабудавана спецыялізіраваная пляцоўка для асвойвання і правядзення экстрэмальных відаў спорту пад назвай скейт-парк. І тады, і сёння тэрыторыя пад адкрытым небам была і застаецца самым буйным скейт-цэнтрам у краіне і надзвычай запатрабаваная. Яна размешчана на вуліцы Сталетава, створана па адмысловым праекце і палюбілася актыўным падлеткам і моладзі. Не было такога дня, каб парк пуставаў, каб на разгонных горках і флайбоксах не было аматараў паганяць. Нехта прыходзіць адточваць майстэрства на кік-скутарах (самакатах), «дошках», трукавых ВМХ- і МТВ-роварах, іншыя — паглядзець на іхні «вышэйшы пілатаж», як яны ўмеюць выконваць паветраныя фігуры. Мода на скейтынг захапіла не толькі хлопчыкаў, дзяўчынкі таксама маюць свае сродкі катання і не саступаюць першым у спрыце і хуткасці, таксама прагнучы быць «крутымі». Тут хапае месца ўсім — і пачаткоўцам, і «сераднякам», і прафесіяналам, бо плошча скейк-парка — дзевяцьсот квадратных метраў, на ёй адначасова могуць катацца шесцьдзясят чалавек. Лакацыя разлічана для правядзення паказальных выступленняў і буйных спаборніцтваў, такіх як адкрыты чэмпіянат Belarus Skateboard Challenge.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции