Вы здесь

Рэгіянальны офіс СААЗ перадаў Чырвонаму крыжу гуманітарны груз для бежанцаў. Фотарэпартаж


У агульным аб’ёме пастаўка важыць больш за тону. Гэта медыцынскія модулі з расходнымі медыцынскімі матэрыяламі і лекамі. 


Як расказаў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс АНДРАСЮК, гэта дапамога бежанцам, якія зараз знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» на беларуска-польскай мяжы. Паводле яго слоў, аснову грузу складаюць медыкаменты, перавязачны матэрыял, абсталяванне для аказання дапамогі ў надзвычайных сітуацыях. Сродкі выкарыстоўваюцца для лячэння найбольш частых неінфекцыйных захворванняў. У складзе гуманітарнага грузу: антыбактэрыяльныя, гарачкапаніжальныя, гіпатэнзіўныя, супрацьгрыбковыя, антысептычныя і іншыя прэпараты. У ліку іншага перададзены медыцынскія інструменты, глюкометры, тэрмометры, атаскопы, танометры і гэтак далей.

Як патлумачыла першы намеснік генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Іна ЛЕМЯШЭЎСКАЯ, зараз гуманітарны груз павінен прайсці абавязковую працэдуру рэгістрацыі, у афармленні ўсіх неабходных для гэтага дакументаў задзейнічаюць валанцёраў з ліку будучых фармацэўтаў. 

У сваю чаргу каардынатар праграм СААЗ па інфекцыйных захворваннях краінавага офіса СААЗ у Беларусі Вячаслаў ГРАНЬКОЎ патлумачыў, што разумеючы ўсю складанасць сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, гуманітарны груз сабралі вельмі хутка. Яго плануюць перадаць як ў шпіталі, дзе лечацца бежанцы, так і непасрэдна ў лагер, дзе арганізавана дзейнасць медыцынскага пункта. 

Дарэчы, як патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, перададзеная колькасць медыкаментаў і матэрыялаў разлічана на аказанне дапамогі ў сярэднім дзесці тысячы чалавек на працягу трох месяцаў. Атрымальнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусі — Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Рамана КЛЮЧЫНА

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.