Вы здесь

«Мастацкі камбінат». Там, дзе ствараецца мастацтва


Ці ведалі вы, што ў адным месцы можна сваімі вачыма ўбачыць, як працуюць вядомыя беларускія скульптары, керамісты і мастакі? Зазірнуць ў святая святых — у майстэрні, пагутарыць з творцамі і нават папіць з імі чай?


Мы пайшлі ў разведку і наведалі творчыя майстэрні ГА «Беларускага саюза мастакоў» разам з Нацыянальным агенцтвам па турызме, якое праводзіць цыкл інфармацыйных сустрэч па пытаннях развіцця арт-турызму.

«Арт-турызм — гэта заўсёды жыва і цікава, — каментуе Ганна Вашчынчук, начальнік аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы Нацыянальнага агенцтва па турызме. — Мастак раскажа пра свае творы лепш, чым хто іншы. Акрамя таго, праз гэта мы прэзентуем сваю краіну, яе культуру».

І сапраўды, нават самы лепшы гід не зможа стварыць цэласнага ўражання аб творцы і яго асабістым светапоглядзе. У межах гэтага мерапрыемства нам давялося пабываць у майстэрнях Аляксандра Шапо, Ігара Гардзіенкі, Таццяны Курачыцкай, Каміля Камала, а таксама ў доме графікі і швейна-вышывальным цэху.

«Мастацкі камбінат», размешчаны па адрасе Некрасава, 11. Зараз ён гатовы расчыніць свае дзверы перад усімі жадаючымі. Для гэтага неабходна папярэдне звязацца з дырэктарам Юліяй Анацкай, альбо з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Для групы з 10-15 чалавек кошт складзе 20 руб. з чалавека.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.