Вы здесь

Як у Нацыянальнай бібліятіэцы вучаць вырабляць паясы


Нацыянальная бібліятэка працягвае цыкл майстар-класаў у межах выстаўкі «Жывыя крыніцы». 6 ліпеня майстар народнай творчасці Ірына Дзернакоўская вучыла вырабляць паясы ў тэхніцы «ткацтва».


Майстар пачала з гісторыі рамяства, актыўна падмацоўваючы апавяданне прыкладамі з асабістага жыцця:

«Мая бабуля ў апошні раз ткала сем вуглоў. Накручвалі ніткі ад вугла да вугла. Хата была дванаццаць метраў. Для таго, каб столькі нітак наматаць, ткачыха праходзіла да 17 км у хаце».

Таксама Ірына распавяла пра адрозненні дызайну паясоў у розных рэгіёнах Беларусі. Па яе словах, Брэстчына больш квяцістая, а Гродненшчына наадварот — спакойная. Але ж нават у суседніх вёсках паясы маглі мець свае асаблівасці і быць зусім не падобнымі паміж сабой. Тэхніка захоўвалася ў сакрэце і, напрыклад, для жыхароў Гродненшчыны было б вялікім горам, калі б хтосьці з Мінска даведаўся аб тым, як яны вырабляюць свае паясы.

Больш за тое, ці ведалі вы, што аб статусе мужчыны, а таксама аб тым, адкуль ён родам гаварыў яго мазоль (вузел, якім завязвалі паясы).

«Калі хлопец насіў мазоль налева, ён быў нежанаты, калі направа — жанаты, калі пасярэдзіне — удавец», — распавядала майстар.

Потым усе прысутныя перайшлі непасрэдна да рактыцы. Хтосьці даволі ўпэўнена, хтосьці з некаторай асцярогай. Аднак Ірына заўжды прыходзіла на дапамогу і натхняла «вучняў»:

«Самае галоўнае, каб вы разумелі, што вашы паясы індывідуальныя, адзіныя ў свеце».

Трэба нагадаць, што наведаць выставу «Жывыя крыніцы» ўсе жадаючыя могуць да 23 ліпеня. На ёй прадстаўлена каля 500 экспанатаў са ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Апошні, дваццаты, майстар-клас у межах гэтай выставы адбудзецца 14 ліпеня (выраб дэкаратыўнага пано ў тэхніцы «роспіс па шкле»).

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.