Вы здесь

Старажытны калядны Мінск пабудавалі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры


Яшчэ з апошніх тыдняў лістапада мінчане і госці сталіцы дзясяткамі тысяч пачалі прыязджаць на цудоўна пабудаваны і ўпрыгожаны “Вакзал” “старажытнага каляднага Мінска”, каб “прагуляцца” па казачна прыгожых і ўтульных “гарадскіх вулачках” і крыху пазнаёміцца з самымі разнастайнымі жыхарамі і насельнікамі. Штогод кіраўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Dana Mall” не шкадуе сродкаў і крэатыву на стварэнне “бадай”, самых неверагодных у сваім маштабе калядных дэкарацый і цудоўных навагодніх упрыгожанняў. 


Прайсціся па вулачках “аўстрыйска-беларускага каляднага горада” вельмі складана з-за натоўпу “турыстаў”, якія хочуць зрабіць сваю бясплатную фотасесію ў бліскучым асяроддзі побач з мінскай пякарняй і кавярняй, вартаўніком — ці крамай ёлачных цацак, дзе кожная назва абазначана на роднай мове. 

Дзеці тут могуць пазнаёміцца са шматлікімі цацачнымі гадаванцамі і ўбачыць мініяцюрны калядны гарадок за вітрынай крамы.

Адным словам, кожны дарослы ці маленькі наведвальнік, не пакідаючы сцен гандлёва-забаўляльнага цэнтру, можа абсалютна бясплатна на паўгадзіны «апынуцца» у старым калядным Мінску і адначасова пабываць у тыповым старажытным аўстрыйскім гарадку на свята Калядаў.

Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».