Вы здесь

У БДПУ стартаваў чарговы Зорны паход


З 25 па 27 студзеня Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка праводзіць інтэрнацыянальны 58-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.


24 студзеня ва ўнутраным дворыку БДПУ ля помніка студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Зорнага паходу.

У мітынгу прынялі ўдзел: намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, рэктар БДПУ доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Жук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, намеснік начальніка Інстытута пагранічнай службы палкоўнік Андрэй Крупскі, другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў, першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман Бандарук; першы намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Ігар Веркеенка, Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан Рахматула Назараў, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Азімжон Абдулаеў, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Казахстан Манар Усенава.

— 2023 год аб’яўлены ў Беларусі Годам міру і стварэння. Міністэрства адукацыі ў патрыятычным выхаванні моладзі адводзіць важнае месца захаванню гістарычнай памяці, асабліва гераічнаму подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Студэнцкая моладзь пастаянна наведвае ветэранаў, ускладае кветкі да абеліскаў, узаемадзейнічае па гэтым напрамку са школьнікамі. Традыцыйна «Зорны паход» дапамагае ў прасоўванні іміджу педагога, папулярызацыі сістэмы адукацыі, умацаванні дружбы паміж дзяржавамі, наладжванні сяброўскіх, дзелавых адносін, — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

У гэтым годзе зорныя атрады адправяцца ў дзесяць раёнаў краіны: Маладзечанскі, Лагойскі, Слуцкі, Любанскі раёны і г. Жодзіна Мінскай вобласці, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці, Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці, Жлобінскі і Акцябрскі раёны Гомельскай вобласці, Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Удзельнікі Зорнага паходу сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, акажуць ім пасільную дапамогу, ускладуць кветкі да мемарыяльных комплексаў, брацкіх магіл салдат і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўстановах адукацыі правядуць урокі мужнасці, майстар-класы, прафарыентацыйныя сустрэчы, круглыя сталы, выступяць з канцэртамі.

Разам са студэнтамі БДПУ у праекце бяруць удзел студэнты Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Нізамі (Рэспубліка Узбекістан). Упершыню ўдзельнікамі Зорнага паходу сталі і курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.