Вы здесь

«Мінск-Мір» — горад у горадзе


У Мінску працягваецца будаўніцтва эсперыментальнага шматфунцыянальнага (міжнароднага, фінансавага, забаўляльнага і жылога) комплекса «Мінск-Мір». На сёння — гэта буйнейшы інвестыцыйны праект не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе, які здзяйсняе кампанія «Dana Holdings». На тэрыторыі ў 300 гектараў, якая знаходзіцца ў паўднёвай часцы сталіцы (на месцы былога аэрапорта), запраектавана будаўніцтва жылля, адміністратыўна-бытавых будынкаў і памяшканняў, у тым ліку школ, дзіцячых садоў, гандлёвых цэнтраў і спартыўных аб’ектаў, кафэ, рэстаранаў, крам і іншых аб’ектаў сферы паслуг. У комплексе будзе ўзведзены самы вялікі ў краіне Міжнародны фінансавы цэнтр, усяго — больш за тры мільёны квадратных метраў.


«Miнск-Мір» — гэта горад у горадзе. Як у кожнага населенага пункта, новы горад падзелены на «раёны» і «мікрараёны» — так званыя кварталы, якія маюць свае асаблівыя імёны. Каб апраўдаць назву «Мінск-Мір», было вырашана назваць кварталы кантынентамі і часткамі планеты. Таму, на ўжо з’явіліся, а таксама плануецца ўзвесці наступныя «раёны» з назвамі: «Азія», «Еўраазія», «Афрыка», «Эміратс», «Дэадэма», «Заходняя Еўропа», «Паўночная Еўропа», «Цэнтральная Еўропа», «Паміжземнаморскі», «Трапічныя астравы», «Паўднёвая Амерыка», «Паўночная Амерыка», кварталы «Чэмпіёнаў», «Шчаслівая планета», «Сусветныя танцы».

Над узвядзеннем мегаполіса працуюць дзесяткі будаўнічых арзанізацый і падрадных кампаній з усіх абласцей. Будаўнікі тут кругласутачна, у тым ліку і ў выходныя, і ў святы. Таму кожны месяц пачынаюцца новыя і здаюцца гатовыя аб’екты. Усе кварталы будуць злучаны паміж сабой вуліцамі, названымі ў гонар вядомых асоб — Ігара Лучанка, Міхаіла Савіцкага, Жарэса Алфёрава, Леаніда Левіна, Міколы Тэслы, а таксама вуліцы Брацкая, Белгарадская і праспект Міра. У крокавай даступнасці ад комплекса знаходзіцца новая лінія метро са станцыяй «Кавальская слабада», сёлета плануюць адчыніць станцыю «Аэрадромную».

Наогул у «Мінск-Мір» 60 працэнтаў будаўніцтва адведзена толькі пад жыллёвыя метры. Для вырашэння гэтай важнай задачы ўзводзяцца пяць відаў тыпавых дамоў, якія маюць сваё непаўторнае дызайнерскае рашэнне, вонкавы від, унутраную інфраструктуру. Агульныя параметры для ўсіх новабудоўляў: каркасна-блочная сістэма ўзвядзення, кватэры свабоднай планіроўкі (у асноўным без аддзелкі), вышыня столі — 2,7 метраў, выдатная інсаляцыя (паступленне натуральнага святла), вялікія вокны, лоджыі, балконы, адкрытые тэрасы, хуткасныя бясшумныя ліфты, у некаторых дамах яны яшчэ і панарамныя. У новым мінскім мегаполісе знойдуць сваю прапіску не менш як сто шматпавярховак. І кожная з іх мае сваё імя: «Амстэрдам», «Бангкок», «Белград», «Берлін», «Багата», «Бразілія», «Будапешт», «Бухарест», «Буэнас-Айрэс», «Варшава», «Венецыя», «Вільнюс», «Гавана, «Жэнева», «Ліма», «Лісабон», «Лондан», «Мадрыд», «Манчэстэр», «Марсэль», «Мехіка-Сіці», «Міканас», «Мілан», «Монтавідэа», «Мумбаі», «Мюнхен», «Арлеан», «Парыж», «Радос», «Рым», «Сан-Паўлу», «Санцьяга», «Сеул», «Сочы», «Хельсінкі», «Фларэнцыя», а таксама з назвамі вядомых танцаў — «Румба», «Самба», «Ча-ча-ча» і іншыя назвы.

Тэрмін заканчэння будаўніцтва комплекса «Miнск-Мір» запланаваны на 2027 год.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.