Вы здесь

З улікам сусветных тэндэнцый


«Хо­чаш мі­ру — рых­туй­ся да вай­ны» — гэ­тая ста­ра­жыт­ная ла­цін­ская пры­маў­ка кі­руе дзе­ян­ня­мі су­свет­ных лі­да­раў у апош­нія тыд­ніУпіс­ва­ец­ца ў та­кую ло­гі­ку і Бе­ла­русь.

Ка­мень спа­тык­нен­ня

Га­лоў­най ін­фар­ма­цый­най на­го­дай, ва­кол якой раз­горт­ва­лі­ся між­на­род­ныя па­дзеі, на мі­ну­лым тыд­ні за­ста­ва­ла­ся сі­ту­а­цыя ва Укра­і­не. На­блі­жэн­не прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў і ня­здоль­насць ула­ды вы­ра­шыць са­мыя вост­рыя праб­ле­мы гра­мад­ства спры­я­юць да­лей­шай дэ­ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ў рэ­гі­ё­не. Ус­ход і поў­дзень кра­і­ны бун­ту­юць пад пра­ра­сій­скі­мі ло­зун­га­мі, «Пра­вы сек­тар» па­спра­ба­ваў аб­вяс­ціць на­ступ­ны этап рэ­ва­лю­цыі на Май­да­не, урад вы­му­ша­ны пры­маць вель­мі жорст­кія ме­ры эка­но­міі, якія вы­клі­ка­юць ўсе­агуль­ную не­за­да­во­ле­насць на­сель­ніц­тва. Ад­ны толь­кі та­ры­фы на газ для гра­ма­дзян бу­дуць па­вя­лі­ча­ны на 41%, што, на дум­ку экс­пер­таў, мо­жа спра­ва­ка­ваць у кра­і­не «га­лод­ныя бун­ты». Па­ра­лель­на ідзе пра­ца па па­ве­лі­чэн­ні пен­сій­на­га ўзрос­ту, ска­ра­чэн­ні са­цы­яль­ных вы­плат, па­ве­лі­чэн­ні па­ме­ру аба­вяз­ко­вых вы­плат з бо­ку на­сель­ніц­тва.

Гэ­тая па­лі­тыч­ная і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ная не­ста­біль­насць Укра­і­ны пра­цяг­вае пра­ва­ка­ваць знеш­ніх гуль­цоў на больш ак­тыў­ныя дзе­ян­ні ў рэ­гі­ё­не. Ка­лі Ра­сія пас­ля крым­ска­га сцэ­на­рыя па­зі­цы­я­нуе сваю ак­тыў­насць на паўд­нё­ва-за­ход­ніх ру­бя­жах вы­ключ­на як ву­чэн­ні, то ЗША і кра­і­ны НА­ТА ад­кры­та за­яў­ля­юць, што на­рошч­ван­не іх ва­ен­най пры­сут­нас­ці ў Пры­бал­ты­цы, Чор­ным мо­ры, а так­са­ма ў перс­пек­ты­ве — у Поль­шчы, Ру­мы­ніі і ін­шых кра­і­нах вы­клі­ка­на імк­нен­нем ства­рыць про­ці­ва­гу «ва­ен­най па­гро­зе з бо­ку Маск­вы».

Ра­зам з тым глы­бо­кая эка­на­міч­ная ўза­е­ма­за­леж­насць Ра­сіі, Еў­ро­пы і ЗША не да­зва­ля­юць кан­флік­ту пры­няць не­кант­ра­ля­ва­ны ха­рак­тар. Вы­сту­пы па­лі­ты­каў на мі­ну­лым тыд­ні доб­ра па­ка­за­лі, што ба­кі не га­то­вы іс­ці на іс­тот­ныя вы­дат­кі з-за Укра­і­ны. На­ват мі­ністр за­меж­ных спраў Гер­ма­ніі Франк-Валь­тэр Штай­нма­ер за­явіў, што Еў­ра­са­юз па­ві­нен так змя­ніць сваю знеш­нюю па­лі­ты­ку, каб не ста­віць кра­і­ны рэ­гі­ё­на пе­рад вы­ба­рам «ці Еў­ро­па, ці Ра­сія».

Ад­нак яшчэ больш, чым жа­дан­не пра­цяг­ваць су­пра­цоў­ніц­тва з Маск­вой, па­зі­цыі Еў­ро­пы і ЗША пад­ры­вае ад­сут­насць адзін­ства мэ­таў па­між Бру­сэ­лем і Ва­шынг­то­нам. Ка­лі Еў­ра­са­юз пра­цяг­вае на­стой­лі­ва вы­каз­ваць га­тоў­насць вый­сці на больш вы­со­кі ўзро­вень ін­тэ­гра­цыі з Укра­і­най, то для ЗША та­кое ўзмац­нен­не Еў­ро­пы ўяў­ляе сур'­ёз­ную па­гро­зу. Ме­на­ві­та та­му ў Еў­ра­са­ю­зе і на­ват у НА­ТА па­нуе са­праўд­нае за­сму­чэн­не, вы­клі­ка­нае не­га­тоў­нас­цю Ва­шынг­то­на сур'­ёз­на на­рошч­ваць ва­ен­ную пры­сут­насць у рэ­гі­ё­не.

Гэ­та не зна­чыць, што рас­па­ча­тае гла­баль­нае су­праць­ста­ян­не з'яў­ля­ец­ца «не­са­праўд­ным» ці бу­дзе не вель­мі ін­тэн­сіў­ным. Прос­та лі­ніі па­дзе­лу ў ім пра­хо­дзяць больш скла­да­на, чым пры­ня­та ду­маць.

Ура­ды — на зме­ну!

 

2

2

Сур'­ёз­насць но­вай стра­тэ­гіч­най сі­ту­а­цыі ў поў­най ме­ры аца­ніў та­кі во­пыт­ны па­лі­тык, як прэ­зі­дэнт Ка­зах­ста­на Нур­сул­тан На­за­рба­еў. На мі­ну­лым тыд­ні ён ад­пра­віў у ад­стаў­ку ўрад Се­ры­ка Ахме­та­ва і пры­зна­чыў прэм'­ер-мі­ніст­рам кра­і­ны бы­ло­га кі­раў­ні­ка ад­мі­ніст­ра­цыі прэ­зі­дэн­та Ка­ры­ма Ма­сі­ма­ва (на фота).

 

Па­ра­лель­на ад­быў­ся яшчэ шэ­раг змен. Экс-прэм'­ер Ахме­таў быў пры­зна­ча­ны мі­ніст­рам аба­ро­ны. Экс-мі­ністр аба­ро­ны Адзіль­бек Джак­сы­бе­каў стаў дзяр­жаў­ным сак­ра­та­ром Ка­зах­ста­на. Кі­раў­ні­ком ад­мі­ніст­ра­цыі прэ­зі­дэн­та пры­зна­ча­ны бы­лы спі­кер ніж­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та Нур­лан Ніг­ма­ту­лін. Па­са­ду ві­цэ-спі­ке­ра Ма­жы­лі­са за­ня­ла дач­ка Нур­сул­та­на На­за­рба­е­ва Да­ры­га, якая так­са­ма ўзна­ча­лі­ла пар­ла­менц­кую фрак­цыю кі­ру­ю­чай пар­тыі.

Прэ­зі­дэнт Ка­зах­ста­на аб­грун­та­ваў пры­ня­тыя ра­шэн­ні не­аб­ход­нас­цю ўзмац­нен­ня пра­цы ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня (і асаб­лі­ва — ура­да) пе­рад тва­рам но­вых па­гроз, якія ўзні­ка­юць у ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі. Моц­ным бо­кам но­ва­га прэм'­е­ра экс­пер­ты на­зы­ва­юць яго здоль­насць ад­ноль­ка­ва па­спя­хо­ва зна­хо­дзіць па­ра­зу­мен­не і з Ра­сі­яй, і з Кі­та­ем. Пры­зна­чэн­не бы­ло­га прэм'­е­ра на па­са­ду мі­ніст­ра аба­ро­ны ўспры­ма­ец­ца як спро­ба ўзмац­ніць гэ­ты стра­тэ­гіч­ны ўчас­так пра­цы дзяр­жа­вы. Пры­ход на афі­цый­ную па­лі­тыч­ную па­са­ду ста­рэй­шай дач­кі Нур­сул­та­на На­за­рба­е­ва ад­люст­роў­вае імк­нен­не ка­зах­стан­ска­га лі­да­ра кан­са­лі­да­ваць па­лі­тыч­ную элі­ту для пра­цы ва ўмо­вах тур­бу­лент­нас­ці.

Да­рэ­чы, 4 кра­са­ві­ка ў ад­стаў­ку быў ад­праў­ле­ны і ўрад Ар­ме­ніі — кра­і­ны, якая зна­хо­дзіц­ца на шля­ху да ўступ­лен­ня ў Мыт­ны са­юз. Ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­юц­ца перс­пек­ты­вы ад­стаў­кі ўра­да Дзміт­рыя Мядз­ве­дзе­ва і ў Ра­сіі (зрэш­ты, ужо не пер­шы год).

Рэ­ак­цыя на на­пру­жан­не

У Бе­ла­ру­сі мі­ну­лы ты­дзень быў ад­зна­ча­ны ак­тыў­ным аб­мер­ка­ван­нем на вы­шэй­шым уз­роў­ні пы­тан­няў ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га і тэх­на­ла­гіч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­ве­даў ААТ «558 Авія­цый­ны ра­монт­ны за­вод» у Ба­ра­на­ві­чах, су­стрэў­ся ў Мін­ску з ві­цэ-прэм'­е­рам ура­да Ра­сіі Дзміт­ры­ем Ра­го­зі­ным і вы­ка­заў сваё ба­чан­не раз­віц­ця ай­чын­най на­ву­кі ў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі.

Тры га­лоў­ныя вы­ні­кі на­зва­ных па­дзей:

— Бе­ла­русь вый­дзе на вы­твор­часць улас­на­га са­ма­лё­та ў ка­а­пе­ра­цыі з Ра­сі­яй і бу­дзе да­ма­гац­ца рэа­лі­за­цыі пра­ек­та па бу­даў­ніц­тве вер­та­лё­та су­мес­на з укра­ін­скі­мі ка­ле­га­мі ў Ор­шы. Акра­мя та­го, пе­рад дзяр­жаў­ным ВПК па­стаў­ле­на за­да­ча па ства­рэн­ні но­вых ві­даў бра­ня­тэх­ні­кі;

— Ве­ра­год­ней за ўсё, бу­дуць ак­ты­ві­за­ва­ны ін­тэ­гра­цый­ныя пра­ек­ты з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй у сфе­ры ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га і ва­ен­на-тэх­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Га­вор­ка ідзе пра ін­тэ­гра­цыю «Пе­лен­га» і «Рас­кос­ма­са», «Ін­тэ­гра­ла» і «Рас­элект­ро­ні­кі», Мінск­ага за­во­да ко­ла­вых ця­га­чоў і кам­па­ніі «РТ-Авто», якая ўва­хо­дзіць у кар­па­ра­цыю «Рас­тэх»;

— Бу­дзе ад­ноў­ле­ны ме­ха­нізм дзяр­жаў­на­га за­ка­зу на на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні. Гэ­та зна­чыць, бу­дзе зроб­ле­ны га­лоў­ны крок да ін­тэ­гра­цыі на­ву­кі з вы­твор­час­цю і пе­ра­тва­рэн­ня яе ў паў­на­вар­тас­ную част­ку пра­дук­цый­ных сіл гра­мад­ства.

Вя­до­ма, увя­дзен­не дзяр­жаў­на­га за­ка­зу на на­ву­ко­выя рас­пра­цоў­кі мае не толь­кі ва­ен­нае, але і ка­мер­цый­нае зна­чэн­не. Ад­нак, мяр­ку­ю­чы па су­свет­ным во­пы­це, іль­ві­ную до­лю ся­рэд­не- і доў­га­тэр­мі­но­вых за­ка­заў на но­выя тэх­на­ло­гіі бу­дзе да­ваць ме­на­ві­та ва­ен­на-пра­мыс­ло­вы комп­лекс. Ін­шы­мі сло­ва­мі, Бе­ла­русь уліч­вае іс­ну­ю­чыя тэн­дэн­цыі да на­рас­тан­ня геа­па­лі­тыч­най на­пру­жа­нас­ці як ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе, так і ва ўсёй Еў­ра­зіі і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах све­ту. Вы­ра­ша­ю­чы за­да­чы ў сфе­ры за­бес­пя­чэн­ня на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, Мінск раз­ліч­вае атры­маць пры гэ­тым і ста­ноў­чы эка­на­міч­ны эфект.

Юрый Царык.

Выбор редакции

Спорт

Яков Зенько: На льду даю волю эмоциям

Яков Зенько: На льду даю волю эмоциям

Он — один из немногих представителей белорусского фигурного катания на международной арене. 

Культура

Что общего между творчеством и «табуреткой»?

Что общего между творчеством и «табуреткой»?

Где можно освоить литературное мастерство? Как становятся писателями? 

Общество

Какие процедуры необходимы, чтобы родить здорового ребенка

Какие процедуры необходимы, чтобы родить здорового ребенка

Прежде всего биохимический скрининг, который выполняется на сроке от 10 с половиной до 13 с половиной недель беременности.