Вы здесь

Каш­тоў­ная і дак­лад­ная ін­фар­ма­цыя, якой мож­на да­вя­раць


Гэ­та, на дум­ку мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Але­га Пра­ляс­коў­ска­га,га­лоў­ны вы­зна­чаль­ны па­каз­чык за­па­тра­ба­ва­нас­ці СМІ ў гра­мад­стве.

Сён­ня ў ста­ліч­ным Фут­боль­ным ма­не­жы па­чы­нае сваю ра­бо­ту ХVІІІ Між­на­род­ная спе­цы­я­лі­за­ва­ная вы­ста­ва «СМІ ў Бе­ла­ру­сі». Усе вы­дан­ні і тэ­ле­ра­дыё­ка­на­лы кра­і­ны — і цэнт­раль­ныя, і рэ­гі­я­наль­ныя — на гэ­тым свое­асаб­лі­вым агля­дзе да­сяг­нен­няў ста­ра­юц­ца па­ка­заць ся­бе най­лепш пе­рад чы­та­ча­мі і ка­ле­га­мі, бо вы­ста­ва — гэ­та фак­тыч­на спра­ва­зда­ча аб пос­пе­хах, зна­ход­ках, но­вых фор­мах ра­бо­ты, ці­ка­вых пра­ек­тах. «СМІ ў Бе­ла­ру­сі» дае яск­ра­вае ўяў­лен­не аб тым, якія пра­цэ­сы ад­бы­ва­юц­ца сён­ня ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, на­коль­кі яны ад­па­вя­да­юць па­тра­ба­ван­ням ча­су, чым жы­вуць жур­на­ліс­ты, якія ў іх пра­цу­юць… Але агуль­ную кар­ці­ну па кра­і­не най­лепш ве­дае, без­умоў­на, мі­ністр ін­фар­ма­цыі. «Звяз­да» за­да­ла Але­гу ПРА­ЛЯС­КОЎ­СКА­МУ пы­тан­ні, якія да­па­мо­гуць за­ры­ен­та­вац­ца ў све­це бе­ла­рус­кіх СМІ і тым з на­шых чы­та­чоў, хто на вы­ста­ву не тра­піць, і тым, хто за­хо­ча сам па­зна­ё­міц­ца з вы­дан­ня­мі, пе­ра­да­ча­мі і іх аў­та­ра­мі.

— Алег Ві­толь­да­віч, ка­нец кра­са­ві­ка — па­ча­так мая для бе­ла­рус­кіх жур­на­ліс­таў заў­сё­ды зна­ка­вы: уз­на­га­родж­ва­юц­ца пе­ра­мож­цы «Тэ­ле­вяр­шы­ні» і «За­ла­той лі­це­ры», пра­хо­дзіць вы­ста­ва «СМІ ў Бе­ла­ру­сі» — па сут­нас­ці, пад­вод­зяц­ца вы­ні­кі пра­цы ўсёй бе­ла­рус­кай ме­ды­яп­рас­то­ры за год. Пад­су­моў­ва­ю­чы мі­ну­лыя два­нац­цаць ме­ся­цаў, на чым бы асаб­лі­ва за­ся­ро­дзіў ува­гу мі­ністр ін­фар­ма­цыі?

— Мі­ну­лы год скан­цэнт­ра­ваў у са­бе вя­лі­кую коль­касць важ­ных па­дзей. Мно­гія з іх бы­лі на слы­ху і ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­кім гра­мад­стве і ся­род пра­фе­сі­я­на­лаў сфе­ры.

Перш за ўсё, быў зроб­ле­ны га­лоў­ны крок у рэ­фар­ма­ван­ні дзяр­жаў­на­га сег­мен­та на­цы­я­наль­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. Ідэя ства­рэн­ня буй­ной ме­ды­яст­рук­ту­ры, якая аб'­яд­на­ла б вя­ду­чыя дзяр­жаў­ныя дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні, ста­ла рэ­аль­нас­цю. У вы­ні­ку рэ­ар­га­ні­за­цыі ўста­но­вы «Рэ­дак­цыя га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия» на яго бы­лі ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі га­зет «Рэс­пуб­лі­ка», «Бе­ла­рус­кая ні­ва» (ця­пер — «Сель­ская га­зе­та»), «Зна­мя юности» і «На­род­ная га­зе­та».

Вар­та ад­зна­чыць, што вель­мі да­лі­кат­ная пра­ца па аб'­яд­нан­ні ме­ды­яст­рук­тур бы­ла пра­ве­дзе­на мак­сі­маль­на ка­рэкт­на. Ні­хто не быў па­крыў­джа­ны або вы­кі­ну­ты на ву­лі­цу. Жур­на­ліс­ты да­лу­ча­ных вы­дан­няў у ма­тэ­ры­яль­ным пла­не на­ват вый­гра­лі ад рэ­ар­га­ні­за­цыі.

На­пе­ра­дзе ў ство­ра­най струк­ту­ры, вя­до­ма, яшчэ шмат ра­бо­ты. Бо трэ­ба бу­дзе вы­пра­ца­ваць і рэа­лі­за­ваць ап­ты­маль­ную ма­дэль пры­сут­нас­ці на ін­фар­ма­цый­ным рын­ку бе­ла­рус­кіх дру­ка­ва­ных вы­дан­няў. Гэ­та да­ты­чыц­ца і тэ­ма­тыч­най спе­цы­я­лі­за­цыі кож­най га­зе­ты, і фар­ма­ту вы­пус­ку. Але я ўпэў­не­ны, што гэ­тыя за­да­чы бу­дуць вы­ра­ша­ны гэ­так жа па­спя­хо­ва, як юры­дыч­ныя і фі­нан­са­выя пы­тан­ні.

Дру­гая най­важ­ней­шая па­дзея мі­ну­ла­га го­да — па­ча­так пе­ра­хо­ду Бе­ла­ру­сі на ліч­ба­вае тэ­ле­вя­шчан­не. Ана­ла­га­вае вя­шчан­не ўжо ад­клю­ча­на ў Асі­по­віц­кім, Баб­руй­скім, Жло­бін­скім, Кас­цю­ко­віц­кім ра­ё­нах, го­ра­дзе Го­ме­лі. Пры гэ­тым бы­лі цал­кам улі­ча­ны ін­та­рэ­сы на­шых лю­дзей. Пра гэ­та свед­чыць тое, што ў Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі скар­гі, звя­за­ныя з пе­ра­хо­дам на ліч­ба­вае эфір­нае тэ­ле­ві­зій­нае вя­шчан­не, за мі­ну­лы пе­ры­яд не па­сту­па­лі. Упэў­не­ны, што ў 2014 го­дзе мы па­спя­хо­ва за­вер­шым гэ­ты пра­цэс. І лю­дзі ад та­кіх пе­ра­ўтва­рэн­няў толь­кі вый­гра­юць: яны атры­ма­юць до­ступ да боль­шай коль­кас­ці якас­ных тэ­ле­ві­зій­ных ка­на­лаў.

Бы­лі ў нас у 2013 го­дзе і ін­шыя пе­ра­мо­гі, вя­лі­кія і не вель­мі. Ад­кры­ты спар­тыў­ны тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5», які ад­ра­зу за­ва­я­ваў па­пу­ляр­насць у аў­ды­то­рыі гле­да­чоў. У но­вым фар­ма­це па­чаў пра­ца­ваць наш спа­да­рож­ні­ка­вы ка­нал «Бе­ла­русь 24». На рын­ку, як на рэс­пуб­лі­кан­скім, так і на рэ­гі­я­наль­ным, з'я­ві­лі­ся но­выя ды­на­міч­ныя іг­ра­кі. У пры­ват­нас­ці, за­яві­лі пра ся­бе ство­ра­ныя на ба­зе аб­лас­ных вы­дан­няў ін­фар­ма­цый­нае агенц­тва «Ма­гі­лёў­скія ве­да­мас­ці» і рэ­дак­цыя га­зе­ты «Витебские вес­ти». Імк­лі­ва раз­ві­ва­ла­ся боль­шасць ра­ён­ных СМІ. А ка­лі рас­це кан­ку­рэн­цыя, то рас­це і якасць кан­тэн­ту. У гэ­тым і ёсць мэ­та на­шай пра­цы ў га­лі­не.

— Вы­ста­ва «СМІ ў Бе­ла­ру­сі» апош­нія не­каль­кі га­доў пра­хо­дзіць пад ад­ным да­хам і ад­на­ча­со­ва з між­на­род­ным фо­ру­мам па тэ­ле­ка­му­ні­ка­цы­ях, ін­фар­ма­цый­ных і бан­каў­скіх тэх­на­ло­гі­ях «ТІ­ВО», на якім, як пра­ві­ла, прад­стаў­ля­юц­ца най­ноў­шыя да­сяг­нен­ні ў галіне вы­со­кіх тэх­на­ло­гій і іх прак­тыч­нае пры­мя­нен­не ў жыц­ці. Гэ­та пры­му­шае і дру­ка­ва­ныя СМІ «пад­цяг­вац­ца» да ўзроў­ню: га­зе­ты і ча­со­пі­сы ла­дзяць элект­рон­ныя прэ­зен­та­цыі, прад­стаў­ля­юць маг­чы­мас­ці сва­іх ін­тэр­нэт-вер­сій. Удзель­ні­кі «СМІ ў Бе­ла­ру­сі» сён­ня мо­гуць стаць кан­ку­рэн­та­здоль­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі «ТІ­ВО»?

— На мой по­гляд, фор­мы і аб'­ём пры­сут­нас­ці дзяр­жаў­ных СМІ ў ін­тэр­нэ­це раз­ві­ва­юц­ца не менш ды­на­міч­на, чым са­мі рэ­дак­цыі ў цэ­лым. І гэ­та за­ка­на­мер­на, та­му што рэ­ар­га­ні­за­цыя ме­ды­яст­рук­тур на ўсіх уз­роў­нях — не­ма­лая пра­ца за мі­ну­лы год прай­шла, да­рэ­чы, у рэ­гі­ё­нах — мае сва­ёй мэ­тай па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці іх дзей­нас­ці, у пер­шую чар­гу, з аў­ды­то­ры­яй. А ра­шэн­не гэ­тай за­да­чы без эфек­тыў­на­га асва­ен­ня ін­тэр­нэт-пра­сто­ры не­маг­чы­ма.

За апош­нія га­ды мы да­бі­лі­ся та­го, каб усе дзяр­жаў­ныя дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні бы­лі прад­стаў­ле­ны ў ін­тэр­нэ­це. Пры гэ­тым мы ра­зу­ме­лі, што фар­маль­ная на­яў­насць пля­цоў­кі, дзе вы­веш­ва­юц­ца ма­тэ­ры­я­лы, — гэ­та не кан­чат­ко­вая мэ­та і не «рэч у са­бе». Га­лоў­нае — эфек­тыў­ная пра­ца з аў­ды­то­ры­яй, для якой сайт — гэ­та толь­кі пры­ла­да ў шэ­ра­гу ін­шых. Та­му мы па­ста­ян­на пад­штур­хоў­ва­лі рэ­дак­цыі да па­шы­рэн­ня іх функ­цы­я­на­лу ў ін­тэр­нэ­це, да больш ак­тыў­най пра­цы. Як вы­нік — кож­ны год з'яў­ля­юц­ца доб­рыя но­выя пра­ек­ты дзяр­жаў­ных СМІ, у тым лі­ку ў аб­лас­цях. У якас­ці пры­кла­даў мож­на на­зваць но­выя або аб­ноў­ле­ныя ін­тэр­нэт-пра­ек­ты га­зет «Витебские вес­ти», «Віць­бі­чы», «Го­мель­ская праў­да», «Гро­дзен­ская праў­да». Ся­род вэб-рэ­сур­саў ра­ён­ных вы­дан­няў ад­зна­чу, перш за ўсё, сай­ты га­зет «Удар­ны фронт» (Шклоў), «Ма­як» (Бя­ро­за), «Жыц­цё Па­лес­ся» (Ма­зыр), «Пу­ха­віц­кія на­ві­ны», «Ма­ла­дзе­чан­скай га­зе­ты», «Ашмян­ска­га вес­ні­ка», «Ар­шан­скай га­зе­ты» і ін­шых.

На но­вы, больш ма­гут­ны фар­мат ін­тэр­нэт-вя­шчан­ня пе­рай­шоў тэ­ле­ка­нал «АНТ». Ство­ра­ны ін­тэр­нэт-пар­тал Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», які ўда­ла аб'­яд­наў у са­бе ма­са­ва-па­лі­тыч­ны і лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кі сег­мен­ты. Доб­ра, што па­ча­лі пра­ца­ваць у са­цы­яль­ных сет­ках, ста­ноў­чыя вы­ні­кі ўжо ёсць.

Пла­на­мер­на ўзмац­няе пры­сут­насць у ін­тэр­нэ­це на­ша га­лоў­ная га­зе­та — «Со­вет­ская Белоруссия». У рэй­тын­гу ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў ін­тэр­нэт-пар­тал «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» ўпэў­не­на лі­дзі­руе ў ка­тэ­го­рыі «Дру­ка­ва­ныя СМІ ў ін­тэр­нэ­це».

— Ня­даў­на на су­стрэ­чы з ка­лек­ты­ва­мі брэсц­кіх аб­лас­ных га­зет вы рас­ка­за­лі, што рэ­фар­ма­ван­не бе­ла­рус­кай ме­ды­яс­фе­ры пра­цяг­нец­ца, асаб­лі­вую ўва­гу звяр­нуў­шы пры гэ­тым на ства­рэн­не ма­гут­на­га веб-рэ­сур­су «СМІ ў Бе­ла­ру­сі», на якім бу­дуць прад­стаў­ле­ны ўсе срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі кра­і­ны. Але мно­гія ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­кі мо­гуць да­во­лі скеп­тыч­на па­ста­віц­ца да гэ­тай ідэі: пар­та­лы не­ка­то­рых «ра­ё­нак», мяк­ка ка­жу­чы, пры­му­ша­юць жа­даць леп­ша­га, а на агуль­ным рэ­сур­се по­бач з яск­ра­вы­мі пры­кла­да­мі ўда­ла­га асва­ен­ня ін­тэр­нэт-пра­сто­ры кант­раст бу­дзе ві­да­воч­ны…

— Дык гэ­та як­раз і па­тра­бу­ец­ца! Каб са­мі рэ­дак­цыі маг­лі па­гля­дзець на ся­бе, на сваю пра­цу збо­ку. Бо, ска­жам шчы­ра, аб­лас­ныя, а час­та — і ра­ён­ныя, га­рад­скія га­зе­ты час­та жы­вуць у сва­іх рэ­гі­я­наль­ных ні­шах і ўспры­ма­юць рэс­пуб­лі­кан­скую і ўжо тым больш замежную прэ­су — як не­ка­то­рую ін­шую рэ­аль­насць, да якой яны не мо­гуць мець ад­но­сі­н.

А ця­пер уя­ві­це — на ад­ным вя­лі­кім рэс­пуб­лі­кан­скім рэ­сур­се бу­дуць збі­рац­ца і па­да­вац­ца пуб­лі­цы леп­шыя ма­тэ­ры­я­лы з усіх СМІ, не­за­леж­на ад іх тэ­ры­то­рыі рас­паў­сюдж­ван­ня. І ака­жац­ца, што, ска­жам, ма­тэ­ры­я­лы не­ка­то­рых ра­ён­ных га­зет па пэў­най тэ­ма­ты­цы (на­прык­лад, па края­знаў­стве, па са­цы­яль­най праб­ле­ма­ты­цы) вы­клі­чуць жы­вую ці­ка­васць у ка­рыс­таль­ні­каў пар­та­ла. Гэ­та ж най­каш­тоў­ная ін­фар­ма­цыя для рэ­дак­цый, важ­ны ары­ен­цір для да­лей­шай пра­цы, са­праўд­ная па­дзея. Мо­жа, яны зра­зу­ме­юць, што мо­гуць мець сваю аў­ды­то­рыю і на рэс­пуб­лі­кан­скім, і на між­на­род­ным уз­роў­ні. Вось та­ко­га эфек­ту мы ча­ка­ем ад пра­цы пар­та­ла.

Важ­ныя пры гэ­тым, вя­до­ма, і больш прос­тыя мо­ман­ты — каб рэ­гі­я­наль­шчы­кі прос­та чы­та­лі адзін ад­на­го, ба­чы­лі, як трэ­ба пра­ца­ваць у ін­тэр­нэ­це, пра­соў­ваць свой кан­тэнт. Апе­ра­та­рам пар­та­ла ста­не рэ­дак­цыя га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия». Там ёсць пра­фе­сі­я­на­лы, у якіх мож­на і вар­та гэ­та­му па­ву­чыц­ца.

— Апош­нім ча­сам мно­гіх жур­на­ліс­таў хва­люе пы­тан­не аба­ро­ны аў­тар­скіх пра­воў у ін­тэр­нэт-пра­сто­ры. Пла­гі­я­та­раў у ін­тэр­нэ­це ха­пае, а зла­віць іх «на га­ра­чым» і пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці амаль немаг­чы­ма. Ці не пла­ну­юц­ца з бо­ку мі­ніс­тэр­ства ней­кія за­ха­ды пра­ва­во­га, за­ка­на­даў­ча­га ха­рак­та­ру, каб урэ­гу­ля­ваць гэ­тую праб­ле­му?

— Як і на­шы су­се­дзі, мы пра­пра­цоў­ва­ем пы­тан­ні, звя­за­ныя з увя­дзен­нем па­няц­ця ін­тэр­нэт-СМІ — гэ­та зна­чыць, срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія рас­паў­сюдж­ва­юць свой кан­тэнт праз ін­тэр­нэт. Гэ­та да­зво­ліць на­даць ад­па­вед­ны пра­ва­вы ста­тус як жур­на­ліс­там, так і кан­тэн­ту тых рэ­сур­саў, якія за­хо­чуць стаць ін­тэр­нэт-СМІ. Ад­па­вед­на, уз­моц­ніц­ца і аба­ро­на аў­тар­скіх пра­воў.

Але ха­чу звяр­нуць ува­гу на тое, што кло­пат аб за­ха­ван­ні аў­тар­скіх пра­воў у да­чы­нен­ні да ма­тэ­ры­я­лаў рэ­дак­цыі — гэ­та аба­вя­зак, у пер­шую чар­гу, са­міх рэ­дак­цый. Та­кія стан­дар­ты пра­цы ў сфе­ры ін­тэ­ле­кту­аль­най улас­нас­ці. Пра­ва­ўла­даль­нік па­ві­нен быць больш за ўсіх за­ці­каў­ле­ны ў аба­ро­не сва­іх ін­та­рэ­саў і па­ві­нен сам пры­кла­даць на­ма­ган­ні для ад­соч­ван­ня і спы­нен­ня па­ру­шэн­няў яго пра­воў.

— Шмат га­во­рыц­ца пра тое, што ў «па­пя­ро­вай» жур­на­ліс­ты­кі ня­ма бу­ду­чы­ні, усе пя­рой­дуць, у рэш­це рэшт, у пра­сто­ру вір­ту­аль­ную… Мі­ністр ін­фар­ма­цыі з гэ­тым па­го­дзіц­ца ці ў яго ёсць што за­пя­рэ­чыць?

— Вы ве­да­е­це, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі пра­цуе не толь­кі са срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, але так­са­ма вы­кон­вае функ­цыі рэ­гу­ля­ван­ня на рын­ку вы­да­вец­кіх па­слуг у цэ­лым, у тым лі­ку — у кні­га­вы­данні. І на пры­кла­дзе кні­га­вы­дан­ня, ку­ды ў апош­нія га­ды так­са­ма прый­шлі вы­со­кія тэх­на­ло­гіі, якія іс­тот­на змя­ні­лі ры­нак, мож­на зра­зу­мець, як бу­дуць пад уплы­вам «ліч­бы» раз­ві­вац­ца дру­ка­ва­ныя СМІ.

Ці знік­нуць па­пя­ро­выя кні­гі? Упэў­не­ны, што не. Та­му што ёсць ні­шы, у якіх па­пя­ро­выя кні­гі з'яў­ля­юц­ца не­за­мен­ны­мі: па­чы­на­ю­чы ад дзі­ця­чых кні­жак, якія ма­лень­кае дзі­ця на­ват не чы­тае, а прос­та гар­тае, раз­ві­ва­ю­чы ма­то­ры­ку і раз­гля­да­ю­чы ма­люн­кі, і за­кан­чва­ю­чы экс­клю­зіў­ны­мі ка­лек­цый­ны­мі вы­дан­ня­мі збо­ру тво­раў і гэ­так да­лей. У гэ­тых ні­шах, а іх вель­мі шмат, кні­гі за­ста­нуц­ца. У ін­шых сег­мен­тах ты­ра­жы бу­дуць, вя­до­ма, ска­ра­чац­ца.

Неш­та па­доб­нае, на мой по­гляд, бу­дзе ад­бы­вац­ца і са срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Зра­зу­ме­ла, што па апе­ра­тыў­нас­ці, раз­на­стай­нас­ці фар­ма­таў, на­гляд­нас­ці ін­тэр­нэт з'яў­ля­ец­ца не­да­ся­галь­ным для «па­пя­ро­вых» вы­дан­няў. Ад­нак сі­ла ін­тэр­нэ­ту, яго ўсё­аб­дым­ны, уні­вер­саль­ны ха­рак­тар усё больш пра­цуе су­праць яго. У ін­фар­ма­цый­ным шу­ме ста­но­віц­ца ўсё скла­да­ней знай­сці са­праў­ды каш­тоў­ную і дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю, якой мож­на да­вя­раць. На гэ­тым фо­не па­пя­ро­выя СМІ, якія ўяў­ля­юць са­бой, па сут­нас­ці, паў­на­вар­тас­ныя да­ку­мен­ты, ад­каз­насць за дак­лад­насць якіх ня­суць кан­крэт­ныя лю­дзі, атрым­лі­ва­юць но­вую пры­ваб­насць.

Ёсць і ін­шы мо­мант: ін­тэр­нэт-рэ­сур­сы час­та жы­вуць толь­кі за кошт рэ­кла­мы. А на ад­ной рэ­кла­ме па­бу­да­ваць паў­на­вар­тас­ную рэ­дак­цыю вель­мі ня­прос­та, асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка ідзе пра рэ­дак­цыю, якая пра­цуе на не­вя­лі­кім на­цы­я­наль­ным або рэ­гі­я­наль­ным рын­ку. У вы­ні­ку з'яў­ля­юц­ца плат­ныя ма­тэ­ры­я­лы ў ін­тэр­нэ­це. Але па­коль­кі за ін­тэр­нэт-ма­тэ­ры­я­лы ўжо трэ­ба пла­ціць, то ці не бу­дзе ка­рыс­ці для ча­ла­ве­ка за тыя ж або амаль за тыя ж гро­шы атрым­лі­ваць яшчэ і «па­пя­ро­вы» ва­ры­янт вы­дан­ня? Пры­клад­на ў та­кой ло­гі­цы бу­ду­ец­ца мар­ке­тын­га­вая стра­тэ­гія лон­дан­скай Fіnаnсіаl Tіmеs.

Ад­ным сло­вам, дру­ка­ва­ныя СМІ не знік­нуць. Іх рын­ка­вая ні­ша, вя­до­ма, зву­зіц­ца, але аб лік­ві­да­цыі га­вор­ка не ідзе. І ўжо тым больш га­вор­ка не мо­жа іс­ці аб знік­нен­ні «па­пя­ро­вай» жур­на­ліс­ты­кі. Бо яе прын­цы­пы з'яў­ля­юц­ца ас­но­вай і для «тэкс­та­вай» ін­тэр­нэт-жур­на­ліс­ты­кі.

Алена Ляўковіч, Юрый ЦАРЫК.

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».