Вы здесь

Лютаўскія набыткі «Маладосці», «Полымя», «Нёмана» і «Бярозкі»


Ша­ноў­ныя ама­та­ры лі­та­ра­ту­ры! Пра­па­ную тра­ды­цый­на пра­бег­чы­ся па ну­ма­рах ча­со­пі­саў Выдавецкага дома «Звязда», каб ве­даць, што чы­таць і пра што ду­маць гэ­ты­мі лю­таў­скі­мі дня­мі.

У цэнт­ры ўва­гі дру­го­га ну­ма­ра «Ма­ла­до­сці», як свед­чыць яго вок­лад­ка, Элі­за Ажэш­ка, якая жы­ла і тва­ры­ла ў на­шай цудоўнай Га­род­ні. «Ажэш­каў­скія» ма­тэ­ры­я­лы ну­ма­ра — пе­ра­клад ус­ту­пу да свое­асаб­лі­ва­га дзён­ні­ка пісь­мен­ні­цы «Дні», а так­са­ма яе не­вя­ліч­ка­га апа­вя­дан­ня «Пар­ца­лян­ка». Фраг­мент ары­гі­на­ла «Дзён», аў­то­граф Ажэш­кі, шу­кай­це ў руб­ры­цы «Ад ру­кі».

24-34

«Пар­ца­лян­ка» мае аў­та­бія­гра­фіч­ную асно­ву. Аку­рат ва ўсту­пе да «Дзён» уз­гад­ва­ец­ца гіс­то­рыя, на пад­ста­ве якой ство­ра­на апа­вя­дан­не. Та­кім чы­нам, у ва­шых ру­ках, да­ра­гі чы­тач, каш­тоў­ная маг­чы­масць пра­са­чыць, як жыц­цё­вая рэ­аль­насць пе­ра­ця­кае ў мас­тац­кі твор.

Ся­род паэ­таў дру­гой «Ма­ла­до­сці» вы­лу­ча­юц­ца Ве­ра­ні­ка Пус­та­віт і Воль­га Паў­лю­ке­віч — дзве ўзы­хо­дзя­чыя зо­рач­кі жа­но­чай паэ­зіі. Іх вер­шы, хоць і юнац­кія, у чымс­ьці на­іў­ныя, здзіў­ля­юць зу­сім не­дзі­ця­чай глы­бі­нёй асоб­ных ду­мак:

Ду­ша ле­чыц­ца толь­кі та­ды,

Ка­лі мы вы­ра­ша­ем

Зра­біць яе зда­ро­вай.

На­заўж­ды. (Ве­ра­ні­ка Пус­та­віт)

Акрэс­лім вы­ні­кі блу­кан­ня «Ма­ла­до­сці» па па­за­лі­та­ра­тур­ных мас­тац­кіх пра­сто­рах. Гэ­тым ра­зам ча­со­піс ванд­ра­ваў па тэ­ры­то­ры­ях тэ­ат­ра і вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва. Мі­хась Ба­раз­на, рэк­тар Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, рас­па­вя­дае пра ўлас­ны шлях да мас­тац­тва, на­ву­чэн­цаў Ака­дэ­міі і кон­курс пла­ка­таў, пры­све­ча­ны 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі — су­мес­ны пра­ект з вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да». А сту­дэнт­ка МДЛУ Яна Вла­ды­ка ў ары­гі­наль­най фор­ме п'е­сы-ін­тэр­в'ю рас­каз­вае пра ама­тар­скую фран­ка­фон­ную тэ­ат­раль­ную тру­пу «Atelіer».

Без­умоў­на, вар­ты ўва­гі твор Юга­сі Ка­ля­ды «Je suіs ton ange gardіen»: чу­е­це, лю­таў­ская «Ма­ла­досць» пра­маў­ляе з вы­раз­ным фран­цуз­скім ак­цэн­там? Ма­ла­дая пісь­мен­ніц­а да­сле­дуе ўза­е­ма­ад­но­сі­ны спрад­веч­ных ка­тэ­го­рый — ка­хан­ня, ад­каз­нас­ці і твор­час­ці, ста­вя­чы сва­іх ге­ро­яў спа­чат­ку ў ка­зач­ныя ўмо­вы, а пас­ля па­каз­ва­ю­чы іх у звы­чай­най мін­скай паў­ся­дзён­нас­ці. «Je suіs ton ange gardіen» — «Я твой анёл-ахоў­нік»: так хо­чац­ца да­ве­рыц­ца анё­лу... Але ці заў­сё­ды гэ­та бяс­печ­на?

Апо­весць Юга­сі Ка­ля­ды пра­па­на­ва­на да дру­ку не са­мой аў­та­ркай, а ўкла­даль­ні­кам яе бу­ду­чай кні­гі Вік­та­рам Кор­бу­там. У гэ­тым жа ну­ма­ры шу­кай­це ар­ты­кул спа­да­ра Вік­та­ра «Аў­та­рка най­леп­шай жа­но­чай апо­вес­ці», пры­све­ча­ны твор­час­ці Юга­сі, яе не­ты­по­вай лі­та­ра­тур­най па­зі­цыі.

Руб­ры­ка «Пе­ра­кла­ды», акра­мя ўсту­пу да «Дзён» Элі­зы Ажэш­кі і яе апа­вя­дан­ня «Пар­ца­лян­ка», па­це­шыць чы­та­чоў пе­ра­кла­дам урыў­ка ра­ма­на бры­тан­ска­га пра­за­іка Ні­ка Алек­сан­дэ­ра «Жон­ка фа­то­гра­фа»: жыц­цё­вай гіс­то­рыі жан­чы­ны, «дзя­цін­ства якой прый­шло­ся на час вай­ны і мае на­шмат больш сак­рэ­таў, чым яна са­ма жа­дае пры­зна­ваць».

Ар­ты­кул Ле­а­ні­да Лаў­рэ­ша «Пры­го­ды Сяр­гея Пя­сец­ка­га на Лід­чы­не», вер­шы лі­да­ра гур­та «Хур­ма» Мі­кі­ты Най­дзё­на­ва, но­вае фан­тас­тыч­нае апа­вя­дан­не Сяр­гея Бе­ла­яра — так­са­ма пад вок­лад­кай лю­таў­скай «Ма­ла­до­сці».

У лю­таў­скім «По­лы­мі» шу­кай­це апа­вя­дан­не «Да­лё­кія ко­ні дзя­цін­ства» Але­ся Жу­ка — пра­сяк­ну­тыя свет­лай жур­бой ус­па­мі­ны аб дзя­цін­стве, а так­са­ма зі­мо­вае апа­вя­дан­не Ва­сі­ля Ма­ка­рэ­ві­ча «Снеж­ная рап­со­дыя».

На­быт­кі на­ша­га кам­п'ю­тар­на­га ве­ку па­тро­ху пра­ні­ка­юць у лі­та­ра­ту­ру, пе­ра­тва­ра­ю­чы­ся ў лі­та­ра­тур­ныя жан­ры: «По­лы­мя» прад­стаў­ляе за­пі­сы з Facebook Ула­дзі­мі­ра Сця­па­на з ла­ка­ніч­най наз­вай «Пра ма­му».

Бус­лян­ка на ко­мі­не, ня­стом­ны по­сах Язэ­па Драз­до­ві­ча — та­кія ёміс­тыя для кож­на­га бе­ла­ру­са воб­ра­зы вы зной­дзе­це ў пад­бор­цы Мі­ко­лы Чар­няў­ска­га «З ня­бы­ту ў веч­насць». Но­вай пад­бор­кай, што но­сіць наз­ву «Вер­шы воль­ныя бу­ду­чых кніг», па­ра­дуе Вік­тар Шніп.

У руб­ры­цы «Спад­чы­на» — част­ка не­вя­до­мых ра­ней тво­раў паэ­та Ула­дзі­мі­ра Ма­ру­ка, узя­тая з дзе­вя­ці сшыт­каў, якія ў рэ­дак­цыю ча­со­пі­са ка­лісь­ці пры­нес­ла яго дач­ка Ве­ра­ні­ка.

У руб­ры­цы «Га­ла­сы све­ту» — пе­ра­кла­ды апа­вя­дан­няў серб­ска­га пісь­мен­ні­ка Го­ра­на Пет­ра­ві­ча, вы­ка­на­ныя мэт­рам Іва­нам Ча­ро­там, а так­са­ма пе­ра­ство­ра­ныя па-бе­ла­рус­ку вер­шы ту­рэц­ка­га паэ­та Фет­ху­ла­ха Гю­ле­на.

Ама­та­рам бія­гра­фіч­ных ма­тэ­ры­я­лаў бу­дзе ці­ка­вы дзён­нік Мі­ко­лы Ло­ба­на за 1946 год, ар­ты­кул Але­ся Мар­ці­но­ві­ча «Ба­лю­чыя стру­ны жыц­ця і па­мя­ці», пры­све­ча­ны Та­і­се Бон­дар, і ар­ты­кул Ла­ды Алей­нік «Маш­таб­насць і шмат­гран­насць» пра Іва­на На­ву­мен­ку. Аб тым, «як «пра­цуе» верш Ба­ра­ду­лі­на», вы да­ве­да­е­це­ся, пра­чы­таў­шы ар­ты­кул Але­ся Дуб­роў­ска­га.

Рус­ка­моў­ны «брат» «Ма­ла­до­сці» і «По­лы­мя» ча­со­піс «Нё­ман» атры­маў­ся так­са­ма над­звы­чай змяс­тоў­ным. Лі­та­ра­тур­ная част­ка змя­шчае пе­ра­кла­ды з бе­ла­рус­кай — апо­весць Ула­дзі­мі­ра Са­ла­ма­хі «Не цу­рай­ся ве­ры сва­ёй» і вер­шы Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на. Ва­сіль Ма­ка­рэ­віч, імя яко­га фі­гу­руе ў лю­таў­скай «Ма­ла­до­сці», вы­сту­пае так­са­ма ў «Нё­ма­не», але ўжо як аў­тар вер­шаў.

Сяр­гей Лап­цэ­віч, Ге­ор­гій Кі­ся­лёў, Але­на Кош­кі­на, Алег Кон­туш, Ва­сіль Мель­ні­каў, Мі­ка­лай Сер­дзю­коў — тво­ры гэ­тых аў­та­раў ча­ка­юць вас на ста­рон­ках лю­таў­ска­га «Нё­ма­на».

У ча­со­пі­се вы зной­дзе­це ін­фар­ма­цыю пра Іо­сі­фа Мі­хай­ла­ві­ча Ро­га­ля, аў­та­ра зна­ка­мі­тай пес­ні «Бе­ла­ру­сач­ка». Тут жа зме­шча­на пад­бор­ка яго вер­шаў «По­шу­кі ў бы­лым».

Су­свет­ная лі­та­ра­ту­ра ў «Нё­ма­не» прад­стаў­ле­на ра­ма­нам «Іе­за­вель» Ірэн Не­мі­роў­скі — рус­кай пісь­мен­ні­цы, якую ў бур­лі­выя рэ­ва­лю­цый­ныя ча­сы лёс за­кі­нуў у Фран­цыю, а так­са­ма «Ша­лё­ным ру­ка­пі­сам» сер­ба Дра­га­на Ла­кі­чэ­ві­ча — зноў жа па­да­ру­нак мэт­ра пе­ра­кла­ду Іва­на Ча­ро­ты. Тут жа вы зной­дзе­це вы­дат­ныя ўзо­ры кі­тай­скай паэ­зіі.

«Нё­ман», як і «По­лы­мя», уз­гад­вае юбі­ля­ра Іва­на На­ву­мен­ку і прад­стаў­ляе ва­шай ува­зе ўспа­мі­ны яго сы­на Паў­ла На­ву­мен­кі.

Яшчэ адзін юбі­ляр — пісь­мен­нік і кі­на­дра­ма­тург Фё­дар Ко­неў. Як і ў вы­пад­ку з На­ву­мен­кам, «Нё­ман» звяр­та­ец­ца да сы­на­вых успа­мі­наў: пра баць­ку рас­па­вя­дае Ягор Ко­неў.

Кры­тыч­ны блок лю­таў­ска­га «Нё­ма­на» — ар­ты­кул Ула­дзі­мі­ра Гні­ла­мё­да­ва, пры­све­ча­ны паэ­зіі Вік­та­ра Шні­па, пад­бор­ка яко­га, на­гад­ваю, зме­шча­на ў «По­лы­мі».

Чы­тай­це бе­ла­рус­кае і не су­муй­це. Вяс­на хут­ка!

У снеж­ні 2014 го­да ча­со­пі­су «Бя­роз­ка» споў­ні­ла­ся 90 га­доў.

24-36

І па­да­ец­ца зна­ка­вай тая па­дзея, што ме­на­ві­та са сту­дзе­ня 2015 го­да «Бя­роз­ка» зноў па­ча­ла вы­хо­дзіць як асоб­ны ча­со­піс. Пры­го­жы, ка­ля­ро­вы і пры­тым адзі­ны ў на­шай кра­і­не цал­кам бе­ла­рус­ка­моў­ны ча­со­піс для пад­лет­каў.

Што ж ча­кае чы­та­чоў на ста­рон­ках лю­таў­ска­га ну­ма­ра «Бя­роз­кі»?

Па-пер­шае, у ча­со­пі­се шмат мес­ца ад­ве­дзе­на тво­рам са­міх юных аў­та­раў. Тут і вер­шы, і зі­мо­выя за­ма­лёў­кі, і на­ват са­праўд­нае апа­вя­дан­не з эле­мен­та­мі міс­ты­кі «Пры­від ста­ро­га зам­ка» Іры­ны Ра­дзі­хоў­скай, адзі­нац­ца­ці­клас­ні­цы з Мёр­шчы­ны.

На лі­та­ра­тур­ных ста­рон­ках сту­дзень­ска­га ну­ма­ра «Бя­роз­кі» чы­та­чоў ча­ка­юць вя­сё­лы верш Мі­ко­лы Чар­няў­ска­га «За­знай­ка» і фан­тас­тыч­нае апа­вя­дан­не Але­ны Бе­ла­нож­кі «Гло­бус Еў­ро­пы».

Ці хо­ча­це яшчэ больш да­ве­дац­ца пра зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі твор «Та­рас на Пар­на­се»? Руб­ры­ка «Бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра» дае та­кую маг­чы­масць. А ў руб­ры­цы «Кі­на­Шко­ла» юныя чы­та­чы па­зна­ё­мяц­ца з тым, што ў пер­шую чар­гу не­аб­ход­на ве­даць бу­ду­ча­му рэ­жы­сё­ру, ак­цё­ру, прад­зю­са­ру, апе­ра­та­ру.

Для ама­та­раў жа­хаў у ча­со­пі­се ма­ец­ца спе­цы­яль­ная «13-я ста­рон­ка, аль­бо ста­рон­ка пры­ві­да». Так, не здзіў­ляй­це­ся, бо гэ­ты пры­від Ар­каш­ка і са­праў­ды ма­ец­ца ў «Бя­роз­цы», і на­ват за­лі­ча­ны на па­са­ду нач­но­га вар­таў­ні­ка. І та­му бу­дзе ў кож­ным з ну­ма­роў вы­каз­ваць свае «пры­від­ныя дум­кі».

Ці­ка­вых руб­рык шмат, і пра ўсе іх нель­га рас­ка­заць у ад­ной не­вя­ліч­кай за­мет­цы. Та­му ад­зна­чу яшчэ толь­кі руб­ры­ку «Гіс­то­рыя пос­пе­ху», дзе «Бя­роз­ка» гу­та­рыць з са­май юнай удзель­ні­цай тэ­ле­кон­кур­су «Я спя­ваю» ў 2014 го­дзе — Мі­ла­най Ба­род­кай.

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская, Генадзь Аўласенка.

 

Выбор редакции

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.