Вы здесь

Мядзведзяў стала менш з-за няправільнай справаздачы


Нядаўна былі апублікаваны звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, згодна з якімі ў Беларусі пражывае ўсяго 20 мядзведзяў. Летась іх было 120. Чаму за год знікла столькі звяроў? Сенсацыйную навіну пракаментаваў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег БАРАДЗІН:


Мядз­ве­дзі ў Бя­рэ­зін­скім бія­сфер­ным запаведніку.

— Калі б папуляцыя мядзведзя скарацілася так істотна, нашы спецыялісты б гэта заўважылі. Па звестках НПЦ, на тэрыторыі Беларусі сёння пражывае прыкладна 90-120 мядзведзяў.

— Звяртаю ўвагу: Белстат прывёў лічбы па колькасці мядзведзяў у паляўнічых угоддзях, — дадала кіраўнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля МІНЧАНКА. — Мы прыйшлі да высновы, што звесткі, атрыманыя ад карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў, у большасці выпадкаў няпэўныя і таму патрабуюць дадатковага вывучэння. Увогуле, саму сістэму статыстычнай справаздачы неабходна карэкціраваць. Цяпер мы ствараем Міжведамасную рабочую групу, якая будзе займацца пытаннямі ўліку жывёл. Адзначу, што зараз пры падтрымцы НПЦ па біярэсурсах распрацоўваецца новая версія дзяржаўнага кадастру жывёльнага і расліннага свету. Яна будзе прадстаўлена ў выглядзе анлайн-сістэмы. Кожны жыхар зможа атрымаць інфармацыю пра колькасць відаў, прамысловы запас. Канчатковы варыянт кадастру з'явіцца праз некалькі месяцаў.

radziuk@zviazda.by

Фота Дзяніса ІЎКОВІЧА

Выбор редакции

Экономика

В сельском хозяйстве надо кардинально менять повышение квалификации

В сельском хозяйстве надо кардинально менять повышение квалификации

«МС» побеседовало с известным в Беларуси ученым-аграрием.  

Общество

«Студентов нужно задействовать в кухне по «приготовлению» знаний»

«Студентов нужно задействовать в кухне по «приготовлению» знаний»

Ректор БГУ про нешаблонное мышление, эвристическое обучение и отказ от монолога.