Вы здесь

Беларусь узмацняе рэалізацыю Орхускай канвенцыі


Калі непадалёк ад вашага лецішча плануюць пабудаваць свінакомплекс, вы маеце права атрымаць інфармацыю пра гэтую пабудову і даведацца, як выконваюцца экалагічныя і санітарныя нормы. Калі каля вашага дома высякаюць дрэвы і рыхтуюць пляцоўку пад аўтастаянку, вы маеце права сказаць сваё «не» і паспрабаваць спыніць гэта. Правы грамадзян на ўдзел у абмеркаванні і прыняцці экалагічных рашэнняў зацверджаны ў Орхускай канвенцыі, удзельніцай якой наша краіна стала яшчэ ў 2001 годзе. Гэты дакумент гаворыць аб тым, што грамадзяне маюць права доступу да экалагічна значнай інфармацыі, могуць уплываць на прыняцце экалагічна значных рашэнняў. Іншая справа, што даволі часта экалагічна значная інфармацыя ўтойваецца ад грамадзян. Альбо самі людзі не ведаюць пра свае экалагічныя правы.


З 1 ліпеня ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў №458 «Аб зацвярджэнні Палажэння пра парадак арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і ўнясенні змен і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». У гэтым дакуменце вызначаны парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў канцэпцый, праграм, планаў, рэалізацыя якіх уплывае на навакольнае асяроддзе альбо звязана з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, а таксама нарматыўных прававых актаў у частцы палажэнняў, звязаных з гаспадарчай альбо іншай дзейнасцю, якая адносіцца да экалагічна небяспечнай. З'явіліся механізмы па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў і праектаў рашэнняў аб выдачы дазволу на выдаленне і перасадку аб'ектаў расліннага свету ў населеных пунктах, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

— Прызнана, што рашэнні, прынятыя дзяржорганамі пры ўдзеле грамадзян, больш празрыстыя і выклікаюць давер у грамадскасці, — адзначыла кіраўнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Мінпрыроды Таццяна ЕЎДАСЁВА.

Орхускі цэнтр у Беларусі з'явіўся ў 2005 годзе. Цяпер рэалізуецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Узмацненне рэалізацыі Орхускай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У рамках праекта спецыялісты Орхускага цэнтра ўжо гэтай восенню пачнуць праводзіць адукацыйныя семінары і «круглыя сталы». Таксама будуць праводзіцца мадэльныя слуханні. Ужо вядзецца праца па мадэрнізацыі сайта Орхускага цэнтра. Практычныя рэкамендацыі па ўдзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў плануецца сабраць у даведнік. Кіраўнік Орхускага цэнтра ў Мінску Вольга ЗАХАРАВА адзначыла, што ў ім будуць апісаны перашкоды, з якімі даводзіцца сутыкацца на практыцы.

— Што датычыцца грамадскіх абмеркаванняў, то за апошні час мы назіраем пазітыўныя моманты, асабліва ў Мінску: многія выканкамы ствараюць на сайтах старонкі з інфармацыяй аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, аднак пакуль гэтая практыка не пераймаецца абласнымі і рэгіянальнымі выканкамамі. На наш погляд, інфармаваць грамадзян праз сайты выканкама альбо мясцовай газеты неэфектыўна. Інфармаванне жыхароў патрабуе ўдасканалення, — пракаментавала каардынатар прававой службы таварыства «Зялёная сетка» Марына ДУБІНА.

— Пачынаецца складаны працэс прыняцця экалагічных рашэнняў, які будзе патрабаваць новых ведаў для спецыялістаў, — рэзюмавала дацэнт юрыдычнага факультэта БДУ Алена ЛАЕЎСКАЯ. — Для падтрымкі Орхускай канвенцыі неабходны шырокі ахоп органаў улады, гэта задача не толькі Мінпрыроды. Затое спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў могуць выступіць добрымі кансультантамі.

Кацярына РАДЗЮК

Название в газете: Экалагічныя правы ёсць у кожнага

Выбор редакции

Общество

Как проходил военно-исторический фестиваль «Мир-1812»

Как проходил военно-исторический фестиваль «Мир-1812»

Третий раз военно-исторический фестиваль «Мир-1812» на два дня перенес поселок более чем на два века назад.

Общество

Всегда ли выгодно оформлять больничный

Всегда ли выгодно оформлять больничный

Среди знакомых у меня есть много женщин, которые обращаются к врачу при любой болезни и при каждой возможности оформляют больничный лист.

Общество

Беларусь и Россия сблизили позиции по программе реализации договора о Союзном государстве

Беларусь и Россия сблизили позиции по программе реализации договора о Союзном государстве

Об этом заявил председатель Совета Республики Михаил Мясникович на встрече с председателем Совета Федерации Валентиной Матвиенко.  

Общество

Как Брест готовится к празднованию своего 1000-летия

Как Брест готовится к празднованию своего 1000-летия

Официальные празднования и основные мероприятия городского Миллениум пройдут 6—8 сентября.