Вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны прайшло на палігоне ў Смалявіцкім раёне.
Кіруючы склад дзяржаўных органаў, абласных выканаўчых камітэтаў, у тым ліку Мінгарвыканкама, а таксама ваенныя камісары абласцей і сталіцы гэтымі днямі павышаюць узровень індывідуальнай падрыхтоўкі. Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы стартаваў з тэарэтычных заняткаў, а завяршыўся ў палявых умовах.
Напярэдадні з запасу прызвалі каля 400 чалавек, адбыліся чатыры зборы па падрыхтоўцы спецыялістаў, неабходных для выканання баявых задач сіламі і сродкамі тэрытарыяльнай абароны. Акрамя таго, пасля навучальных цыклаў з Ваеннай акадэміі выйшлі 57 падрыхтаваных спецыялістаў.
— Дзякуючы гэтым мерапрыемствам на цяперашнім зборы мы выходзім на новы ўзровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны, — адзначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — У комплексе разглядаем самыя важныя аб'ёмныя пытанні — правядзенне камандна-штабнога вучэння з раёнам тэрытарыяльнай абароны.
Вераніка КАНЮТА
У тэму
Анатоль Лiс, старшыня Брэсцкага аблвыканкама:
— У Беларусi тэрытарыяльная абарона рэальна дзейнiчае ў кожнай вобласцi, у кожным раёне, чаму спрыяе ў тым лiку нарматыўная прававая база, у чым удзельнiкi збору пераканалiся гэтымi днямi на прыкладзе Мiнскай вобласцi, дзе былi паказаны i адпрацаваны ўсе неабходныя дзеяннi па абароне жыццёва важных аб'ектаў для насельнiцтва. У Брэсцкай вобласцi вызначаны канкрэтныя задачы па развiццi тэрытарыяльнай абароны. Карысны вопыт быў атрыманы i падчас гэтага збору.
Существуют строгие требования к местам для купания.