Вы здесь

Паэтычныя забавы


«Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць», — гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму паэту Алесю Пісьмянкову. Трэба ўмець знайсці Слова. Самае патрэбнае. Самае важнае.  Самае важкае.

«Паэтычныя забавы» і разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым «падружыць» яго з іншымі ў вершаваным радку. І атрымаць закончаны вобраз.

Разам з гэтым — узбагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць… і разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.

Кніга адрасуецца ў першую чаргу дзецям малодшага школьнага ўзросту, іх бацькам і тым, каму матуліна слова — роднае.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.