Кіраўнік Валяр'янаўскага лясніцтва Іван Лошч — самы малады ляснічы ва Уздзенскім лясгасе, але ў той жа самы час досведу яму не займаць.
Нягледзячы на свой малады ўзрост — Івану Віктаравічу толькі дваццаць восем, — паспеў скончыць дзве навучальныя ўстановы па сваёй прафесіі — Полацкі лясны каледж і Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт, мае дыплом інжынера лясной гаспадаркі. Акрамя таго, па сваёй кар'ернай лесвіцы Іван Лошч прайшоў усе прыступкі лясной вытворчасці — ад лесніка, майстра лесу да памочніка ляснічага, ведае ўсе тонкасці лясной справы. Сваю працоўную дзейнасць Іван пачынаў і працягвае на Уздзеншчыне, сёлета яму даверылі кіраваць адным з найлепшых лясніцтваў лясгаса.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya