У дзень Богаяўлення ў Чачэрску ў праваслаўным храме Праабражэння Гасподняга заўсёды праходзіць святочная літургія і асвячэнне вады. А затым па вуліцах горада праходзіць хросны ход да Святога возера. На беразе адбываюцца непрацяглае богаслужэнне і асвячэнне вады ў палонцы-купелі, якую гатовяць камунальныя службы горада. З гэтага моманту пачынаецца чачэрскі “Іярдан”.
Вось і ўчора, дзевятнаццатага студзеня, адбылося паломніцтва пад кіраўніцтвам клірыка прыхода іерэя Васіля. Нягледзячы на пяціградусны мароз і вецер, дзясяткі чачэрцаў пажадалі акунуцца ў вадохрышчанскую ваду. Адной з першых пагрузілася ў асвечаную палонку даўняя ўдзельніца царкоўнага абраду пенсіянерка Валянціна Атрошчанка.
Да самага змяркання на гарадскім пляжы Святога возера дзяжурылі ратаўнікі раённага аддзялення па наздвычайных сітуацыях і ТРВАД, супрацоўнікі міліцыі і медыкі хуткай дапамогі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/vadohryshcha